Мітынгі і шэсьці, наладжаныя апазыцыяй на працягу мінулых месяцаў, не адзначаліся масавасьцю. Многія людзі не адгукаюцца на заклікі да пратэсту, бо ня вераць у эфэктыўнасьць дзеяньняў апазыцыі: расчараваліся за доўгія гады шматлікіх паразаў. Гэты матыў часта гучыць у лістах слухачоў, якія мы атрымліваем апошнім часам.
Пачну сёньняшнюю размову з аднаго такога допісу. Аляксандар Пуранкоў зь вёскі Лешча Аршанскага раёну, разважаючы наконт прычынаў грамадзкай пасіўнасьці, піша:
«Уразіў адзін зь лістоў вашых слухачоў, які чакае, што Беларусь могуць захапіць расейцы альбо краіны НАТО. Ён мяркуе, што ў любым выпадку беларусам горш ня будзе. Прызнаюся шчыра, мяне таксама наведвалі такія думкі. А справа ў тым, што я (і ня толькі я — многія людзі) страцілі веру ў тое, што гэты рэжым магчыма зьмяніць дэмакратычным шляхам.
Апазыцыя кажа, што наша грамадзтва яшчэ не дасьпела да масавых пратэстаў. А я думаю, што і не дасьпее — да таго часу, пакуль ня лясьне які-небудзь эканамічны выбух. А калі слухаеш па „Свабодзе“ апытаньні на вуліцах, дык дзіву даесься адказам нашых грамадзянаў.
Але ж нездарма кажуць: калі вы не цікавіцеся палітыкай, дык палітыка зацікавіцца вамі. Праўда, у беларусаў — нейкая спэцыфічная сытуацыя: палітыка грукае да нас у дзьверы ўжо 18 год, але мы гэтага нібыта і ня чуем».
Сапраўды, спадар Аляксандар, значная частка беларускага грамадзтва адзначаецца асаблівай цярплівасьцю да эканамічных і палітычных выпрабаваньняў — нават тых, якія выкліканыя не аб’ектыўнымі прычынамі, а праваламі палітыкі ўладаў. Яскравы прыклад — леташнія фінансавыя ўзрушэньні: больш як двухразовая дэвальвацыя беларускага рубля, адпаведная інфляцыя і як вынік — імклівае зьніжэньне рэальных заробкаў беларусаў. Калі б падобнае здарылася ў якой-небудзь эўрапейскай краіне — улада як мінімум вымушана была б сысьці ў адстаўку і абвясьціць датэрміновыя выбары. Да гэтага яе проста змусілі б людзі...
З шэрагам прэтэнзіяў і заўвагаў зьвяртаецца ў сваім новым лісьце наш даўні сябар Мікалай Бусел зь вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёну. Слухач піша:
«Доўгі час раздражняла ваша зацыкленасьць на „як бы тэме“ „Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“. Спадар Дракахруст расчараваны; іншыя счэзьлі ад марнага прадчуваньня вялікіх родаў. І гэта маніякальна, з дня ў дзень гучала ў вас значную частку мінулага году.
Увогуле, у вас адбылося рэзкае звужэньне актуальнай тэматыкі. Працоўныя пастаўленыя ва ўмовы 19-га стагодзьдзя, пасаджаныя на нізкаякасныя кантракты; заробкі мізэрныя; начальніцкі садызм — норма кіраваньня; вымагальніцкія суботнікі мардуюць народ — а ў вас маўчаньне.
Мэдыцына на падлозе, у адукацыі зьдзек з настаўнікаў і маразм гэтак званага „выхаваньня“ — вы гэтага ня бачыце. У вас не выступаюць студэнты — нібы іх і зусім няма.
У вёсцы — жудасны, катастрафічны стан, народ вымірае, аграмястэчкі — міраж, — вам гэта ня тэма.
Наш верхавод — гэта проста варыянт боса „Каморы“ зь Нэапаля — але ўсе гідзяцца назваць рэчы па сапраўдным імені...
Палітычныя партыі — дзіркі ад абаранка: маўчаньне.
Зацыкліліся на Маскве, быццам на ёй сьвет клінам сышоўся. І ня кажаце, што гэта — бязладная, а-цывілізаваная краіна. І гэтых вашых маскоўска-беларускіх камэнтароў я ня слухаю.
Вы скажаце, што не пазьбягаеце названых тэмаў? Гэта праўда. Але тое, ЯК вы гэта трактуеце — дык гэта проста нейкая прадукцыя Галоўнай ідэалягічнай управы з Драздоў.
У краіне фашыстоўскі рэжым (ну, ці назавіце яго камуністычным — розьніцы ніякай) — але ж вы пра гэта паліткарэктна маўчыце...».
Так, спадар Мікалай, тэмы, пра якія вы згадваеце — сапраўды, сацыяльна значныя, цікавыя і актуальныя. І мы не маўчым пра іх: рэпартажы, інтэрвію, камэнтары пра паўсядзённае жыцьцё людзей, пра залежны стан найманых работнікаў, пра нізкія заробкі — можна пачуць на хвалях беларускай «Свабоды» штодня. Іншая справа, што вас не задавальняе трактоўка падзеяў і зьяваў, танальнасьць, манера нашых выступаў. Так, фармулёвак кшталту «зьверствы фашыстоўскага рэжыму» і «верхавод мафіі на пасадзе прэзыдэнта» мы пазьбягаем. Адзін з нашых важных прынцыпаў: перадачы павінны весьціся ў спакойнай і стрыманай манеры, быць узорам цывілізаванай і аргумэнтаванай размовы, паказваць павагу да правоў кожнага чалавека. Лічым, што толькі такім чынам можна заслужыць давер слухачоў да той інфармацыі і аналітыкі, што гучыць на нашых хвалях.
Новы ліст ад нашага даўняга сябра Кастуся Сырэля з Ушачаў Віцебскай вобласьці — на тэму коштаў аўтамабільнага паліва, якія ў Беларусі пакуль што значна ніжэйшыя, чым у суседзяў, што спрыяе вялікім маштабам спэкуляцыяў. Слухач піша:
«У адной з апошніх перадач «Паштовая скрынка 111» паведамлялася, што ў нас бэнзін каштуе каля 80 цэнтаў за літар, а ў суседняй Польшчы — ажно 2 даляры. Мяркую, што беларусам ня варта цешыцца з гэтай нагоды. Рост коштаў на паліва — тэндэнцыя сусьветная. Вядома, ёсьць краіны, дзе цана бэнзіну сьмешная (напрыклад, у нафтаздабыўных краінах Блізкага Ўсходу), але гэта — выключэньне. У нас жа кошты паліва з розных прычын пакуль стрымліваюцца, але можаце быць пэўныя, гэта — часовая зьява. У якасьці прыкладу прывяду кошты бэнзіну ў ЗША, у штаце Каліфорнія (гэта, дарэчы, нафтаздабыўны штат). Паводле стану на сярэдзіну красавіка (на Вялікдзень тэлефанаваў сын, які там жыве), кошт дызэльнага паліва — 4 даляры 40 цэнтаў за галон, бэнзіну сярэдняй якасьці — 4,20. (Амэрыканскі галон для вадкасьцяў — 3,78 літра). Заўважу, што 3,5 года таму падчас майго апошняга наведваньня Каліфорніі салярка каштавала 2,95 за галон, бэнзін сярэдняй якасьці — 2,75.
Такім чынам, кошт літра саляркі ў Сыліконавай даліне за 3,5 года павялічыўся з 78 цэнтаў да 1 даляра 16 цэнтаў, бэнзіну — з 0,73 да 1,11 даляра. У паўтара раза! — піша ў сваім лісьце на «Свабоду» Кастусь Сырэль з Ушачаў. — Сёньня ў ЗША назіраецца пераарыентацыя попыту на карысьць эканамічных малалітражак. Як казаў сын, у Сыліконавай даліне гэта вельмі заўважна. Мода на дванаццаціцыліндравыя шасьцілітровыя монстры па 300 конскіх сіл адышла і, пэўна, ужо ня вернецца.
Мяркую, што няўхільны рост коштаў паліва прывядзе да таго, што яшчэ пры жыцьці майго пакаленьня адбудзецца рэвалюцыя ў транспарце. Славуты выраз Астапа Бэндэра «Автомобиль не роскошь, а средство передвижения» страціць сваю актуальнасьць. Мы перасядзем на грамадзкі транспарт. На дарогах, у першую чаргу на гарадзкіх вуліцах, будуць панаваць аўтамабілі на электрарухавіках. Атрымае Нобэлеўскую прэмію вынаходнік акумулятара зь ёмістасьцю ў дзесяць разоў большаю, чым у сучасных ліцій-іённых акумулятараў аўтамабіляў-гібрыдаў. Зьявіцца які-небудзь новы рухавік і пад яго новы від паліва — кшталту вадароднага. Ну, і далей у такім жа рэчышчы. Але гэта адбудзецца ня сёньня, а крыху пазьней«.
Так, спадар Алесь, эра бэнзінавых рухавікоў скончыцца разам з нафтай — гэта непазьбежна. Сёньня гэта даволі цяжка ўявіць, але нейкае стагодзьдзе таму нашы продкі гэтак жа скептычна ставіліся да зьяўленьня першых аўтамабіляў — ненадзейных, дарагіх, шумных... Людзям ня верылася, што брычкі і фурманкі вельмі хутка адыдуць у нябыт, стануць антыкварыятам...
На якасьць гучаньня праграмаў «Свабоды» ў эфіры наракае наш слухач Мікалай Хільтоў зь Менску. У сваім лісьце ён піша:
«Надта вы там на „Свабодзе“ наіўныя. Асабіста я ўпэўнены, што ваша радыё глушаць, як і ў савецкія часы. І робяць гэта ўлады Беларусі. Чаму я так лічу? Бо заўважыў: „забіваюцца“ найбольш цікавыя і вострыя моманты — асабліва пасьля мітынгаў ды іншых масавых акцыяў пратэсту. Ніхто тут, акрамя ўладаў, ня ўмешваецца: гэта толькі ім патрэбна. А досьвед у іх ёсьць. Успомніце, як за камуністамі мы вымушаны былі праз гул і траскатню лавіць хвалі той жа „Свабоды“ ці „Голасу Амэрыкі“, „Бі-Бі-Сі“. Пры Гарбачову гэты кашмар, на шчасьце, скончыўся... А цяпер што можа стрымліваць нашага ўладара? Праўда, Беларусь далучылася да Хэльсынскіх пагадненьняў. Але што яму гэты акт?... Дарэчы, адзначу, што кітайскія радыёстанцыі, у адрозьненьне ад „Свабоды“, у Беларусі чуваць вельмі добра».
Мне ўжо ня раз даводзілася адказваць на падобныя лісты іншых нашых слухачоў, апанаваных такімі ж падозраньнямі. Дакладных пацьверджаных зьвестак пра тое, што ўлады аднавілі глушэньне «Свабоды», мы ня маем. Адзначу таксама, што вялікага сэнсу ў такім глушэньні ў сёньняшніх умовах няма. «Свабоду» на тэрыторыі Беларусі бязь цяжкасьці можна слухаць праз інтэрнэт і праз спадарожнікавую антэну. Дзеля чаго ў такім разе марнаваць вялізныя сродкі, якіх вымагае ўтрыманьне «глушылак»?
Многія ўдзельнікі Клюбу сяброў «Свабоды» даслалі нам лісты падзякі за каляндарыкі зь летнім раскладам праграмаў. Міхаіл Данько з Давыд-Гарадку Столінскага раёну піша:
«Зь вялікай удзячнасьцю паведамляю, што атрымаў каляндарыкі з новымі хвалямі «Свабоды». Усе раздарыў сваім сябрам. Каляндарыкі так па-мастацку, прыгожа аформленыя, што калі сабраць на сайце «Свабоды» ўсе малюнкі за гэты і папярэднія гады, то атрымалася б вельмі прыгожая галерэя «Свабоды».
Дзякуй і вам, спадар Міхаіл, за цікавую ідэю. Думаю, у той ці іншай форме мы яе неўзабаве выкарыстаем.
Мы ўдзячныя ўсім, хто знайшоў час для ліста на «Свабоду». З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by