Месцазнаходжаньне музэю сымвалічнае — паміж Белым Домам і Капітоліем. На 75 тыс. м. кв., на 7 паверхах разьмешчаны 14 пастаянных галерэй, 15 кіназалаў, 2 вяшчальныя студыі, крамы, тэатры. Тут паказана ўся гісторыя навіннага бізнэсу: ад старажытнасьці да найноўшых тэхналёгіяў. Музэй экспануе кавалак Бэрлінскай сьцяны і антэну зь вежы гандлёвага цэнтру, што быў разбураны ў тэракце 11 верасьня; фатаграфіі, узнагароджаныя Пуліцэраўскай прэміяй; артэфакты з гучных справаў ФБР. Тут жа разьмешчаны мэмарыял у гонар загінулых журналістаў — 2 084 пачынаючы з 1837 году, і гэтая лічба няўхільна расьце.
На сайце музэю функцыянуе штодзённая галерэя першых палос 900 газэт з 91 краіны сьвету. Адметная рыса музэю — інтэрактыўнасьць: наведнікі могуць ня толькі пачытаць, паслухаць, паглядзець, але і актыўна паўдзельнічаць у працэсе стварэньня навінаў, пабыць рэдактарамі ці вядучымі, запампаваць сваю навіну на сайт. Білеты каштуюць ад 13 да 23$, але кожны мае магчымасьць выйграць білет у сацыяльных сетках, беручы ўдзел у розных акцыях (напрыклад, прыдумаць найлепшы загаловак для навіны).