Спадары Марван і Вашычак распавялі нашаму радыё пра чэска-беларускі мовазнаўча-гістарычны зборнік ― адмысловае выданьне, якое яны пачалі рыхтаваць да ХV Міжнароднага зьезду славістаў, які адбудзецца 20-27 жніўня 2013 году ў Менску.
РС: Скажыце, як часта адбываюцца міжнародныя сустрэчы славістаў такога тыпу, як гэтая, што пройдзе ў Менску ў наступным годзе?
Марван: Мы сустракаемся кожныя пяць гадоў у адной са славянскіх мэтраполіяў. Апошні зьезд славістаў быў у Македоніі, у Скоп’е і над Ахрыдзкім возерам. У Менску такі зьезд яшчэ ніколі не праходзіў.
РС: Да гэтага зьезду вы рыхтуеце зборнік матэрыялаў пад працоўнай назвай «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі». Гэта першая такога тыпу публікацыя ў гісторыі чэска-беларускіх дачыненьняў, ці некалі ўжо было нешта падобнае?
Марван: Наколькі мне вядома, у чэска-беларускай сфэры зацікаўленьняў гэта першая ініцыятыва такога роду. Хоць яна і першая, тым ня менш, як думаю, вельмі прэстыжная. Мы хочам паказаць у гэтым зборніку, як часта і як інтэнсіўна адбываліся кантакты паміж чэскай і беларускай культурамі. Безумоўна, пачнём ад самога Францыска Скарыны.
РС: Ці ўжо ведаеце, колькі аўтараў возьме ўдзел у складаньні вашага зборніка?
Марван: Мяркуем, што аўтараў будзе 10-15. Мой калега ўдакладніць наконт аўтараў зь Беларусі. З Чэхіі, як думаю, будзе чалавек 8-10.
РС: Спадар Вашычак, а хто зь Беларусі далучыцца да гэтага зборніка?
Вашычак: Гэтага мы дакладна яшчэ ня ведаем, мы разаслалі інфармацыю на розныя факультэты і ў акадэмічныя ўстановы. Пакуль мы атрымалі тры або чатыры адказы. Але спадзяемся, што гэта яшчэ не канчатковая лічба, што яна павялічыцца.
РС: Якога тыпу матэрыялы будуць у вашым зборніку? Мовазнаўчыя, літаратуразнаўчыя, гістарычныя?
Марван: Мы не абмяжоўваем тэматыкі матэрыялаў. Мы хочам ахапіць як мага шырэйшую сфэру культурных дачыненьняў, а таму вітаем ня толькі мовазнаўчыя ці літаратуразнаўчыя матэрыялы, але і іншыя. Націск робіцца на тое, каб паказаць, як блізкімі былі разнастайныя сувязі паміж нашымі краінамі ў гісторыі.
РС: У інфармацыі пра зборнік вы пішаце, што адна зь яго частак можа быць прысьвечаная тэме беларускіх «варыянтных падмоў, сублінгваў», то бок, напрыклад трасянцы ці палескай і падляскай мікрамовам. Прытым, вы хочаце зьмясьціць ня толькі матэрыялы пра беларускія мікрамовы, але і матэрыялы, напісаныя на гэтых мікрамовах. Пракамэнтуйце, калі ласка, гэтую ідэю.
Марван: Праская традыцыя вывучэньня славянскіх мікрамоваў ― даволі багатая. Я сказаў бы, што якраз мы трымаем пад увагай найбольшую колькасьць мікрамоваў, якія зьявіліся на нашых даляглядах. Зразумела, што мы высока цэнім уклад першапраходнікаў, такіх як прафэсар Аляксандар Дулічэнка, родам з Украіны, які працуе ў Тартускім унівэрсытэце. Асаблівасьцю чэскай славістыкі зьяўляецца зацікаўленьне сувязямі паміж мікрамовамі і стандартнымі літаратурнымі мовамі. Нас таксама цікавяць прычыны ― у прыватнасьці, этычныя прычыны ― дзеля якіх людзі разьвіваюць мікрамовы. Гэта адбываецца ў рамках сучаснай навуковай дысцыпліны, якая называецца экалінгвістыкай ― то бок, дысцыпліны, у якой на мову глядзяць як на навакольнае асяродзьдзе носьбіта.
РС: Ці ёсьць рэальныя шанцы, што некаторыя ўдзельнікі вашага зборніка дадуць вам матэрыялы, напісаныя на мікрамове, а не на стандартнай літаратурнай мове?
Вашычак: Спадзяемся, што будуць артыкулы на палескай мове і, магчыма, на падляскай, якую разьвівае Ян Максімюк.
РС: Зь Беларусі вам нехта паабяцаў, што напіша па-палеску?
Вашычак: Напэўна, гэтага можна чакаць ад прафэсара Хведара Клімчука. Але пакуль гэта яшчэ ня вырашана. Магчыма, ён напіша па-беларуску.
РС: Да якога тэрміну можна вам прысылаць матэрыялы? І калі мяркуеце выпусьціць зборнік друкам?
Марван: Мы былі б рады, калі б патэнцыяльныя ўдзельнікі гэтага праекту адазваліся да нас да канца красавіка. А дасылаць нам матэрыялы можна будзе яшчэ цягам двух месяцаў, то бок, да канца чэрвеня. У верасьні мы хацелі б здаць зборнік у друк.
РС: Як вы наогул ацэньваеце зацікаўленьне беларускай праблематыкай сярод чэскіх навукоўцаў?
Марван: Я думаю, што перавага Праскага ўнівэрсытэту якраз у тым, што тут людзі цікавяцца ўсімі славянскімі мовамі. А паколькі ўнівэрсытэт хоча падтрымліваць гэтую амбіцыю адносна зацікаўленьня ўсімі славянскімі мовамі, дык і для вывучэньня беларускай мовы тут ёсьць даволі вялікая прастора. Да таго Праскі ўнівэрсытэт мае самыя багатыя традыцыі ва ўкраіністыцы, а гэты факт вельмі дапамагае і беларусістыцы, паколькі лягічна, што зацікаўленьне ўкраінскай мовай выклікае натуральнае зацікаўленьне і беларускай. Мне падаецца, што ні ў якай іншай краіне такога патэнцыялу няма.
РС: Апошняе пытаньне да спадара Вашычка. Вось вы нам адказваеце на выдатнай беларускай мове. Мы ведаем, што вы нейкі час жылі ў Менску. Ці вы маглі б сказаць нам некалькі слоў пра свае зацікаўленьні беларушчынай?
Вашычак: Я якраз пачаў хадзіць на першыя курсы беларускай мовы, якія праводзіліся ў нашым унівэрсытэце. Мову ў нас выкладаў спадар Юры Бушлякоў. Я вельмі захапіўся беларускай мовай і потым вырашыў паехаць па абмену ў Менск. У нас ёсьць такія магчымасьці выехаць вучыцца за мяжу. І ў Менску адзін сэмэстар я вывучаў беларускую мову.