28 лютага заканчваецца 10 дзён, як лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча другі раз запар пакаралі карцэрам у Глыбоцкай турме. За што было накладзенае гэтае пакараньне, невядома. Нявеста актывіста Наста Палажанка спадзяецца даведацца пра акалічнасьці праз адваката ў чацьвер:
«Увечары заканчваецца ягоны тэрмін пакараньня карцэрам. Але мы, на жаль, даведаемся пра ўсё толькі ў чацьвер, інакш нельга, бо праз тэлефон нічога ня кажуць. Паедзем да яго ў чацьвер, 1 сакавіка».
Існуе верагоднасьць, што адразу пасьля выхаду з карцэра Зьмітру Дашкевічу дадуць новы тэрмін, як 10 дзён таму, адзначае Наста Палажанка.
***
Ад каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі прыйшоў дамоў ліст, у якім вязень аналізуе напружаную сытуацыю ў краіне. Бандарэнка, у прыватнасьці, адзначае, што шмат ягоных цяперашніх калегаў па Магілёўскай калёніі, якія хутка выйдуць адтуль умоўна-датэрмінова, зьбіраюцца зьяжджаць зь Беларусі, бо ня бачаць тут пэрспэктыў для працы і жыцьця. Зьбіраюцца ў асноўным у Расею. Вольга Бандарэнка цытуе ліст мужа:
«Яшчэ піша: немагчыма будаваць моцную краіну, зьніштажаючы патрыётаў і інтэлектуалаў. Гэтак краіна ператворыцца ў ракавую пухліну Эўропы».
Зьміцер Бандарэнка паведаміў, што ягонае здароўе пагоршала. Палітвязень рыхтуецца да таго, што і па выхадзе на волю ў яго будуць праблемы са здароўем.
***
Маці экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава даўно не атрымлівала ад яго лістоў і званкоў. Паводле Алы Ўладзімераўны Саньнікавай, на гэтым тыдні да сына можа паехаць адвакат, але папярэдне ён мусіць ведаць, у якую зьмену працуе Саньнікаў, інакш спатканьня зноў не дадуць.
***
Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча зь ягонага ліста даведалася, што мужа выводзяць на шпацыр у дворык магілёўскай турмы ў летніх чаравіках:
«Напісаў, што гуляе ў летніх чаравіках. Гэта мяне вельмі ўзрушыла. Бо ў яго ўсё было, і цёплыя боты, і цёплыя шкарпэткі, я перадавала гэта яму ў Шклоўскую калёнію, але яму адтуль чамусьці не перадалі ці не дазволілі ўзяць», — расказвае Марына Адамовіч.
***
Маці вязьня Івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава Марына зьбіраецца на доўгатэрміновую сустрэчу з сынам, якая заплянаваная на пачатак сакавіка.
«Сама я датэлефанавалася да намесьніка начальніка калёніі, ён знайшоў ягоную заяву і падпісаў. І Эдуард званіў, пацьвердзіў пра спатканьне. Такім чынам, еду на спатканьне з 2 сакавіка».
Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганстве напярэдадні 19 сьнежня.

Немагчыма будаваць моцную краіну, зьніштажаючы патрыётаў і інтэлектуалаў.