Калі вы апошні раз мелі магчымасьць кантактаваць з бацькам?
Літаральна ўчора атрымала ад яго ліст, да гэтага не было лістоў ад кастрычніка, ён напісаў, што яго зьбіраюцца зноў судзіць і, мабыць, перавядуць у крытую турму. Гэта была такая паштоўка на новы год, зь віншаваньнямі, таму яны, відаць, і прапусьцілі гэты ліст.
Ці даходзяць вашыя лісты ў калёнію?
Ведаю, што ня ўсе даходзяць. Я пішу яму кожны тыдзень, а ён напісаў, што толькі два ліста дайшлі за апошнія месяцы. Я дасылала фотаздымкі, кожны раз у лісьце пазначаючы, колькі іх, а ён піша, што даходзіць менш, чым я пазначыла. Так што, можа, і фотаздымкі яны сабе забіраюць.
Мінулай восеньню вы мелі магчымасьць пагаварыць з бацькам, калі ён тэлефанаваў з калёніі — ад таго часу ці былі ў вас тэлефонныя размовы?
Не, не было. Апошнім часам ад яго наогул амаль ні празь якія крыніцы нічога не было вядома, наколькі я ведаю. Мая сястра таксама не атрымлівала лістоў. Марына таксама, акрамя росьпісу, няшмат мела магчымасьці даведацца, як у яго справы.
Летась вы выступілі з дакладам пра сытуацыю ў Беларусі на пасяджэньні фракцыі СПД у Бундэстагу. Перад выступам адбылася ваша сумесная прэс-канфэрэнцыя з Франк-Вальнэрам Штайнмаерам, былым міністрам замежных спраў Нямеччыны. Ці захоўваецца зацікаўленасьць справай вашага бацькі з боку заходніх палітыкаў?
Так, захоўваецца. Радыё Свабода ўжо паведамляла пра рэакцыю Франк-Вальтэра Штанмаера на сытуацыю з маім бацькам, зараз таксама дэпутаты Бундэстагу Ута Цапф і Франц Цёнес апублікавалі свае прэс-рэлізы на гэтую тэму. З Зігмарам Габрыэлем, старшынём сацыял-дэмакратаў Нямеччыны, мы таксама знаходзімся ў пастаянным кантакце. Зацікаўленасьць захоўваецца, але я ня ведаю, наколькі магчыма на гэтую сытуацыю паўплываць, бо прайшло больш за год, як бацька ў няволі. І ў мяне адчуваньне невядомасьці, што будзе далей, і з бацькам, і з астатнімі, хто за кратамі...
У лютым 2011 году вы накіравалі ў ААН заяву з нагоды парушэньня правоў чалавека ў сувязі з арыштам бацькі. У чэрвені вы атрымалі ліст з ААН. Наколькі вы ведаеце, ці была нейкая рэакцыя з боку беларускіх уладаў на ліст з працоўнай групы ААН?
Наколькі я ведаю, яны ніяк не адрэагавалі. Там вельмі доўгая працэдура: ААН дасылае запыты яшчэ некалькі разоў, потым пачынаюцца нейкія перамовы, але ня ведаю таксама, як гэта будзе разьвівацца.
Кола вашых знаёмых у Нямеччыне, там дзе вы працуеце — ведае пра вашу сытуацыю?
Так, яны вельмі моцна камэнтуюць яе, спрабуюць падтрымаць мяне маральна, напрыклад, я адкрыла старонку ў Інтэрнэце, дзе ўжо падпісаліся каля 6 тыс. чалавек пад заклікам да вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі. І для калег, і для сяброў гэтая сытуацыя абсалютна дзікая, яна настолькі ня ўпісваецца ў тое жыцьцё, якім жывуць людзі ў Нямеччыне, гэта для іх як іншая плянэта.
А старонка ў Інтэрнэце на якой мове?
На нямецкай, ангельскай і расейскай, там падпісваюцца людзі з усяго сьвету.
Як даўно вы не былі ў Беларусі, і, па вашых адчуваньнях, калі можна будзе прыехаць і пабачыцца з бацькам?
Апошні раз я была ў Беларусі год таму, і дагэтуль я часта туды езьдзіла. Апошні год не была, бо тамтэйшыя падзеі ня вельмі спрыяюць, каб туды езьдзіць. Нават ня ведаю, калі паеду, бо зараз тут я адчуваю сябе спакайней, і мой бацька таксама прасіў гэтага не рабіць, каб лішні раз ні самой не падстаўляцца, ні даваць магчымасьць нашым крымінальным уладам праз пагрозу нейкага гвалту нада мной спрабаваць паўплываць на майго бацьку. Таму ён прасіў не прыяжджаць.

Прайшло больш за год, як бацька ў няволі. І ў мяне адчуваньне невядомасьці, што будзе далей, і з бацькам, і з астатнімі, хто за кратамі...