Прычыны, з-за якіх Мікалай Аўтуховіч трапіў да мэдыкаў, невядомыя.
11 сьнежня ён ужо знаходзіўся ў мэдсанчастцы папраўчай калёніі ў сувязі з ускрыцьцём венаў.
Не выключаецца, што ў выніку суду Аўтуховіча як «злоснага парушальніка» патрабаваньняў адміністрацыі можа чакаць дадатковы тэрмін пакараньня няволяй у так званай «крытай» турме.
Пры канцы мінулага году ў сувязі з замахам на жыцьцё палітвязьня Аўтуховіча і зваротам пра гэта праваабаронцаў у калёніі праводзілася пракурорская праверка.
У выніку сьледчыя адрынулі аргумэнты праваабаронцаў адносна сыстэматычнай зьнявагі асабістай годнасьці палітзьняволенага Аўтуховіча з боку адміністрацыі і давядзеньня яго да суіцыду, а таксама прызналі ягоны замах на жыцьцё «актам членашкодніцтва ў сувязі з пратэстам супраць дзейных патрабаваньняў адміністрацыі аб устаноўленым парадку адбыцьця пакараньня». Менавіта з-за гэтага членашкодніцтва асуджаны і быў пераведзены на ўтрыманьне ў ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу).