Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыгоды Femen у Беларусі. Працяг гісторыі

абноўлена

Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко
Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко

Актывісткі ўкраінскай арганізацыі Femen Аляксандра Нямчынава, Іна Шаўчэнка і Аксана Шачко вярнуліся ў Кіеў. Там яны сустрэліся з журналістамі і распавялі пра тое, што зь імі адбывалася ў Беларусі.

21:30 МЗС Украіны: Гісторыя з «Femen» — абсалютнае барбарства

16:30 Брыфінг у Кіеве скончыўся. Актывісткі заявілі, што ўжо рыхтуюць новую акцыю ў Беларусі.

16:15 Іна Шаўчэнка: «Мы трапілі ў рукі невядомых людзей, якія зьдзекаваліся з нас. Нам казалі, што гэта апошнія гадзіны нашага жыцьця».

Аксана Шачко: «Мы зразумелі, што за намі сачылі раней, мы пабачылі сьлежку яшчэ калі выходзілі з кватэры. Гэтыя 7-8 мужчынаў зьявіліся ніадкуль, схапілі нас пад рукі і сталі цягнуць. Іна спрабавала крычаць. Але яе адразу ўдарылі па твары. Аніводзін чалавек на вакзале не зьвярнуў на гэта ўвагі, і наадварот людзі нават адвярнуліся ад нас. Людзі ў Беларусі вельмі запалахоныя, яны ўсяго баяцца.

Нас дваіх (Іну і Аксану) запіхнулі ў машыну, а Сашу ўвогуле ў іншую машыну. Гэтыя людзі спачатку прадстаўляліся праваахоўнымі органамі Беларусі.

Пыталіся, адкуль мы прыехалі, навошта. Нас спрабавалі пасварыць. Пагражалі нам расправай, казалі, што мы адкажам за ўсё, што мы зрабілі

На працягу 12 гадзінаў нас вазілі па Менску, але не казалі, які наш лёс. Мы патрабавалі адвезьці нас у міліцыю. Яны казалі, што мы выконваем палітычную замову. Падманулі дзяўчат — прывезьлі сюды, прымусілі распрануцца.

Femen: "Мы будзем езьдзіць у Беларусь"
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк

Каля шостай гадзіны ранку, аўтобус спыніўся у лесе. Нам загадалі выходзіць па адной. Пры выхадзе нацягнулі шапкі на вочы, заламалі рукі. Прывялі ў аўтобус чорнага колеру, там ужо былі іншыя людзі. Білі моцна па патыліцы.
Шэсьць гадзінаў мы езьдзілі з пагрозамі, што нас заб’юць. Нам літаральна казалі: «Дыхайце, бо больш вы гэтага ня зможаце зрабіць».
Аксана Шачко


Шэсьць гадзінаў мы езьдзілі з пагрозамі, што нас заб’юць. Нам літаральна казалі: «Дыхайце, бо больш вы гэтага ня зможаце зрабіць». Нам казалі, што мы адкажам за тое, прыехалі ў Беларусь, што яны тыя людзі, якія пакажуць нам, што мы ня маем права прыяжджаць у Беларусь і парушаць нейкую стабільнасьць.

Пяць гадзінаў мы не маглі рухацца, два разы спынялі аўтобус, каб мы схадзілі ў туалет. Але нас выпусьцілі з завязанымі рукамі і сказалі: рабіце, што вам трэба.

Пасьля нас вывелі з аўтобуса ў лесе, зьнялі шапкі. У іх былі пакеты, яны казалі, што нас заб’юць, што будуць зьдзекавацца.

Сказалі, што, калі мы ня будзем рабіць тое, што яны скажуць, то нас заб’юць. Пад нажом нас прымусілі зьняць адзеньне да пояса і ўзяць плякаты, на адным была свастыка, а на другім «Адзінства славянскага народу». Нас прымусілі падняць гэтыя плякаты, сказалі пасьміхацца і ўсё гэта здымалі на камэру.

Шаўчэнка: «Пасьля нам сказалі апрануцца, нахіліць галовы, я нахіліла галаву, мне абрэзалі валасы і аблілі зялёнкай. Аксане зразалі валасы таксама. Пасьля нас аблілі машынным алеем, запырскалі балёнчыкамі: рукі — чорным, а цела — ружовым. Нам загадалі зьняць ніжнюю частку адзеньня і павярнуцца задам».

Шачко: «Тут нам стала вельмі страшна, бо гэтыя людзі паказвалі ўсімі сваімі дзеяньнямі, што нас зараз згвалцяць».

Шаўчэнка: «Але нас пабілі палкамі. У нас засталіся сьляды, гэта пацьвердзілі дактары, што ў нас ёсьць пабоі. Пасьля нас ізноў прымусілі апрануцца. Нас аблілі машынным алеем, пасыпалі нас пер’ем.

Мяне схапілі за валасы і папрасілі сказаць, у якіх краінах мы яшчэ праводзілі акцыі. Калі я адказвала, што таксама ў Расеі, мне проста сталі выдзіраць валасы.

Мяне схапілі за валасы і папрасілі сказаць, у якіх краінах мы яшчэ праводзілі акцыі. Калі я адказвала, што таксама ў Расеі, мне проста сталі выдзіраць валасы. Яны білі па галаве і казалі, што мы хочам іх пасварыць з Расеяй.

Паўгадзіны з нас зьдзекаваліся. А пасьля загадалі хутка апрануцца. Нас закінулі ў аўтобус. У аўтобусе нам пагражалі, што калі ад нас будзе хаця б адзін гук, то нас заб’юць і закапаюць.

Адзін мужчына скіраваў камэру мне на твар і запатрабаваў сказаць, навошта мы прыехалі ў Беларусь, назваць сябе і сказаць, чаго мы хацелі. Ён спытаў, ці мы раскайваемся? Я сказала „не“ і што хачу ва Ўкраіну.

Пасьля гэтага аўтобус спыніўся і нас сілай выцягнулі з яго, пацягнулі да ракі. Мы напалохаліся, бо падумалі, што нас будуць проста тапіць. Нас падвялі да абрыву ракі, паказалі лес і сказалі: ідзіце праз гэты лес і ніколі не вяртайцеся. І яны зьехалі».


15:40 Аляксандра Нямчынава: «Тыя, хто нас катаваў, назваліся актывістамі РНЕ»

«Ну што, сукі, прыедзеце яшчэ ў Беларусь?»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:42 0:00
Наўпроставы лінк

У Кіеве пачалася прэсавая канфэрэнцыя Femen.

Нямчынава: «Мы праводзілі 19 чысла ў Беларусі ў Менску перад будынкам КДБ акцыю. Мы правялі. Усё было нармальна, нам удалося сысьці. Але мы думаем, што нас адпусьцілі сьвядома, каб затрымаць пасьля, каб прэса ня бачыла. Мы ўзялі квіток да Гомелю, каб дабрацца да Бранску.

На аўтавакзале недзе без пяці сем да нас падышлі невядомыя людзі, шэсьць чалавек, узялі нас пад рукі і пасадзілі ў машыну. Яны прадставіліся як работнікі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. Дзяўчат пасадзілі ў серабрыстую газэль, а мяне ў чорны мэрсэдэс. Мяне каталі хвілінаў 15-20. Пасьля перасадзілі ў іншую машыну, «альфа-рамеа» шэрага колеру. Пасьля нас аб’ядналі і недзе да паловы на сёмую проста каталі пра Менску. Мы прасілі адвезьці нас у РУВД, але яны сказалі, што вы будзеце сядзець тут столькі, колькі мы скажам.

Адносіліся добра, купілі нам вады нават. А палове на сёмую вывезьлі за горад, нацягнулі шапкі на вочы і перадалі нас невядомым людзям. Нам заламалі ззаду рукі, прыціснулі галовы ўніз. А рукі зьвязалі такой плястыкавай штукай, якой трубы зьвязваюць. У мяне вось ад яе сьляды.

Яны нас павезьлі ў невядомым накірунку. Многа было паваротаў, прыпынкаў. як толькі ты падымаў галаву, адразу білі па галаве. Яны прадставіліся прадстаўнікамі РНЕ, сказалі, што яны нічога не баяцца. У іх ёсьць завязкі з міліцыянтамі, ва ўрадзе Беларусі. Яны ўвесь час нас абзывалі, казалі, што мы прыехалі сюды парушаць нашае славянскае адзінства.

Дзяўчатам абрэзалі валасы, а пасьля яшчэ аблілі галовы зялёнкай. Пасьля кажуць: «Ну што вы, сукі, прыедзеце яшчэ ў Беларусь?»
Аляксандра Нямчынава

Недзе 3-4 гадзіны мы езьдзілі, пасьля яны вывелі нас у лес. Сказалі — шапкі здымайце. Мы ўбачылі 6-7 мужчынаў рознага ўзросту, у шапках з прарэзамі для вачэй і рота. Яны нас прымусілі распрануцца да поясу і ўзяць плякаты ў рукі. У мяне было здаецца «За славянскае адзінства», а ў дзяўчат на плякатах былі свастыкі — чорная і ружовая.

Пасьля яны сказалі, а цяпер здымайце ўсё ніжэй пояса. Мы вельмі напалохаліся, бо падумалі, што цяпер будзе самае страшнае. Але яны нас вырашылі пабіць. Пабілі, пасьля мы апрануліся, а яны пасьля кажуць: «А цяпер нахіляйце галовы». Мы нахілілі, дзяўчатам абрэзалі валасы, а пасьля яшчэ аблілі галовы зялёнкай. Пасьля ізноў кажуць: «Ну што вы, сукі, прыедзеце яшчэ ў Беларусь?».

Пасьля яны ізноў прымусілі нас распрануцца, аблілі алеям і абсыпалі пер’ем. І ўсё гэта запісвалася на камэру.

У нас забралі ўсе асабістыя рэчы.

Пасьля яны 30 хвілінаў нас павазілі і выкінулі з машыны. Там была рэчка. Мы вельмі напалохаліся, бо баяліся, што нас утопяць. Але яны сказалі, што вось пойдзеце і прыйдзеце ва ўкраінскае сяло, і каб болей мы вас у Беларусі ня бачылі.

Пытаньне: Як вы думаеце, гэта было сапраўды РНЕ?

Нямчынава: «Я ня ведаю, не магу нічога сказаць. Тыя людзі, што нас па Менску вазілі, мы бачылі іх твары, яны сябе па імёнах называлі — Андрэй, Дзіма. А тыя другія былі вельмі добра падрыхтаваныя, твараў не паказвалі, але сказаць, хто гэта, я не магу».



14:12 Ганна Гуцал: «Будзем патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці ўводзіць войскі ў Беларусь»

«Я разумею, што патрабаваць завесьці крымінальную справы ў краіне, дзе няма права ў прынцыпе, гэта нерэальна. Мы будзем патрабаваць ад МЗС Украіны пісаць дыпляматычную ноту. Мы будзем патрабаваць ад міжнароднай супольнасьці ўводзіць міжнародныя санкцыі, але не эканамічныя, бо ня трэба, каб пакутаваў беларускі народ. Мы будзем патрабаваць уводзіць войскі, вызваляць беларускі народ ад бандытаў, кадэбэшнікаў, ад бандыта Лукашэнкі. Пісаць заявы?! Куды мы будзем пісаць заявы? У КДБ вашае? Гэта ня мае сэнсу! Ці будзеце сваімі мэтадамі абараняць пакрыўджаных дзяўчат? Так, мы будзем працягваць нашыя пратэсты, мы будзем рабіць усё, каб зганьбіць, прынізіць і высьмеяць у вачах беларускай і міжнароднай супольнасьці такія варварскія структуры, як КДБ», — заявіла Гуцал «Свабодзе».

Ганна Гуцал: «Будзем патрабаваць увесьці войскі ў Беларусь»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:49 0:00
Наўпроставы лінк


Ганна Гуцал: «Мы раскажам пра гэта ўсяму сьвету»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:51 0:00
Наўпроставы лінк



Наўпроставы лінк



13:30 Дадаліся новыя фоты Аляксандры Нямчынавай, Іны Шаўчэнкі і Аксаны Шачко зь Кіеву.

Іна Шаўчэнка
Іна Шаўчэнка
Аляксандра Нямчынава
Аляксандра Нямчынава
Аксана Шачко
Аксана Шачко

13:00 Ганна Гуцал у інтэрвію «Свабодзе»: «Дзяўчаты вярнуліся ў стане фізычнага і псыхічнага вынішчэньня. Распавядалі вельмі страшныя гісторыі. Зараз дзяўчаты адпачываюць. Пазьней мы будзем ацэньваць стан іх фізычных і псыхічных пашкоджаньняў. І будзем прымаць рашэньне, што далей рабіць. Чаму няма рэакцыі ўкраінскіх уладаў? На жаль, так атрымалася, што мы ня можам адчуваць сябе абароненымі ня толькі ў сваёй краіне, але і за мяжой. Грамадзянка Аўстраліі была вельмі хутка вызваленая і бяз гвалту дастаўленая ў іншую краіну. Ня цэняць у нас людзей. Нам вельмі сорамна за тое, што ўкраінская ўлада ня можа нас абараніць, таму мы вымушаныя рабіць гэта самі».

12:35 «Нашы войскі ня маюць да гэтай справы аніякага дачыненьня», — сказаў журналістам намесьнік міністра ўнутраных справаў Беларусі генэрал Валеры Гайдукевіч на пытаньне, ці мелі ўнутраныя войскі МУС дачыньне да затрыманьня актывістак Femen.

12:30 «Яны са мной кансультаваліся, я раіў ня ехаць у Беларусь, цудоўна ведаючы наш рэжым. Гэта жахлівая гісторыя, тое, што адбылося. Гэта ня толькі хранічнае бяспраўе, у якім жыце Беларусь, гэта яшчэ і зьдзек», — заявіў «Свабодзе» Вячаслаў Сіўчык, старшыня руху салідарнасьці «Разам», які месьціцца ва Ўкраіне.


12:00 Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў: «Мае людзі іх не чапалі, як бы камусьці гэтага не хацелася. Зараз разьвіваецца правакацыя, тэму і характар якой яшчэ трэба будзе высьветліць. Тое, што кажуць гэтыя дзяўчыны, — гэта іх прыдумка».

Гэтую заяву Зайцаў зрабіў, адпазваючы на пытаньні журналістаў на сумесным паседжаньні палатаў Нацыянальанага сходу.

Тым часам прэсавы сакратар КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч на пытаньне «Свабоды», ці прадпрымаюцца КДБ захады, каб неяк высьветліць сытуацыю ў сувязі з абвінавачваньнямі Ганны Гуцал у тым, што менавіта спэцслужбы зьдзекаваліся зь іх актывістаў адказаў: «Пакуль не».




12:00 Актывісткі FEMEN правядуць брыфінг для прэсы


11:55 У Кіеве сёньня можа адбыцца акцыя FEMEN

Лідэр FEMEN Ганна Гуцал паведаміла, што актывісткі руху, якія ўначы вярнуліся ў Кіеў зь Беларусі, першую палову дня будуць адсыпацца, бо вельмі зьняможаныя. Магчыма, ужо сёньня рух FEMEN правядзе акцыі з нагоды таго, што адбылося зь дзяўчатамі ў Беларусі.


11:15 МУС не завёў справу пра выкраданьне актывістак Femen


Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч заявіў «Свабодзе», што ад грамадзянак Украіны «ніякіх пісьмовых заяваў не паступала».

«У амбасады Ўкраіны прэтэнзій да міліцыі няма, зь іх боку таксама не паступала ніякіх пісьмовых заяваў паводле стану на той час, калі ўкраінскі консул пакінуў Ельскі РАУС. Праверачныя захады цяпер праводзяцца супрацоўнікамі міліцыі, але на падставе таго, што нам стала вядома пра нібыта ўчыненым правапарушэньні — гэта ўчора стала вядома зь інтэрнэту. Учора было адпаведнае рэагаваньне, выяжджала апэратыўна-сьледчая група. У рамках таго, што нам стала вядома, зараз праводзяцца адпаведныя праверачныя захады», — заявіў Шалькевіч.




Украінскі консул у Менску асабіста на аўтамабілі даставіў у Кіеў актывістак руху Femen зь Беларусі. Каля 2.00 начы актывісткі былі ўжо ў Кіеве.

20 сьнежня Аляксандру Нямчынаву, Іну Шаўчэнка і Аксану Шачко затрымалі ў вёсцы Бякі Ельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Яны паведамілі, што ўвечары 19 сьнежня іх затрымалі на Ўсходнім аўтавакзале ў Менску. Шэсьць мужчынаў, якія не прадставіліся, адразу ж насунулі шапкі на вочы актывісткам і зьвезьлі іх у невядомым кірунку.

Дзяўчаты кажуць, што іх вывезьлі ў лес. Там ім пагражалі і зьдзекаваліся зь іх, прымушалі распранацца дагала, аблівалі валасы зялёнкай, прымушалі трымаць плякаты з фашысцкай свастыкай. Усё гэта здымалася на відэакамэру.

19 сьнежня актывісткі руху Femen правялі акцыю з нагоды гадавіны Плошчы-2010. Аголеныя, яны разгарнулі плякаты «Жыве Беларусь!». Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной зь іх на сьпіне быў намаляваны Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG