Інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам для радыёстанцыі «Расейская служба навін» правёў галоўны рэдактар гэтага СМІ вядомы журналіст Сяргей Дарэнка. Цалкам інтэрвію пакуль недаступнае, Сяргей Дарэнка апублікаваў на сайце свайго радыё толькі некалькі цытат з выказваньняў Лукашэнкі.
Перш за ўсё — адносна новага збліжэньня уладаў Расеі і Беларусі. На гэты конт Аляксандар Лукашэнка зазначыў, што ня верыць, што зблізіцца Маскву і Менск прымусіла «нешта перадвыбарнае».
«Мне здаецца, што ў выніку гэтых сутыкненьняў лоб у лоб з расейцамі, — вы памятаеце гэтыя „малочныя“ войны, газ нам закручвалі, нафту перакрывалі,— усё-ткі мы і расейцы прыйшлі да разуменьня, што гэтая бойка нічога не дасьць. Трэба па-новаму будаваць адносіны, ня спрошчана, як вы сказалі, — прыйдуць скупяць і ўсё. Прабачце, а калі 10 мільёнаў не пагодзяцца?»
Разважаючы аб геапалітычнай ролі Беларусі як моста паміж Расеяй і Захадам, Лукашэнка заявіў:
«Задача ўлады, любой, а ў Беларусі — перш за ўсё, знайсьці такі калідор, па якім можна прайсьці, не закрануўшы інтарэсы патрэбных нам, як вы сказалі, алігархаў Расеі, таму што яны нам патрэбныя, каб яны нам плацілі, і не прадаць свой сувэрэнітэт. Сувэрэнітэт — гэта ўлада над тэрыторыяй, каб мы маглі быць гаспадарамі на гэтай зямлі. Мы сёньня ні на якія іншыя не прэтэндуем, нам гэтага хопіць, але вы, калі ласка, да нас ня лезьце, на гэты сувэрэнітэт».
Аляксандар Лукашэнка нездарма цяпер завёў размову пра сувэрэнітэт Беларусі, мяркуе палітоляг Аляксандар Класкоўскі: пасьля таго, як Менск атрымаў шмат «пернікаў» з Масквы, узьнікае пытаньне: «За што?» І Лукашэнка вырашыў сваімі заявамі падстрахавацца ад ціску Масквы:
«Відавочна, што Расея не зь нейкіх філянтрапічных меркаваньняў, а прагматычна і нават цынічна прасоўвае сваю эканамічную экспансію на Беларусь. Гэта наўпрост пагражае сувэрэнітэту. А дамоўленасьці, падпісаныя ў межах так званай эўразійскай інтэграцыі, маюць на мэце і агульную валюту і нейкія палітычныя надбудовы, і таму натуральна, што апанэнты Лукашэнкі і шырокія масы грамадзтва мяркуюць, што гэта можа пагражаць сур’ёзнымі рэчамі, ведаючы імпэрскую прыроду Расеі».
На думку Аляксандра Класкоўскага, Лукашэнка прадчувае, што пасьля чаканага трэцяга абраньня на пасаду прэзыдэнта Расеі Пуцін пачне выкручваць яму рукі. Бліжэйшыя сустрэчы Лукашэнкі з маскоўскімі кіраўнікамі пройдуць ужо 19-20 сьнежня ў рамках Эўразійскай эканамічнай прасторы і АДКБ.
Апрача гэтага, Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію «Расейскай службе навін» заявіў, што ў Беларусі няма «правадырства», няма ніякіх такіх праяваў апрача ягоных партрэтаў у кабінэтах чыноўнікаў, бо, маўляў, гэта ён не ўспрымае «на генным узроўні».
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі з гэтай нагоды выказаў перакананьне, што тут Лукашэнка сутнасьць аўтарытарнай улады хавае за яе неабавязковымі зьнешнімі атрыбутамі:
«Сутнасьць рэжыму ў тым, што няма ніякага падзелу ўладаў, што ўсё вырашае адзін чалавек. У гэтым сутнасьць, што гэта не прэзыдэнт, чалавек, які выбіраецца і пэрыядычна мяняецца на чале ўлады, а менавіта правадыр у такім сярэднявечным ці першабытным значэньні, калі ён і цар, і бог, і воінскі начальнік. Вось гэта тое, што мы дэ-факта маем у Беларусі».

Сувэрэнітэт — гэта ўлада над тэрыторыяй, каб мы маглі быць гаспадарамі на гэтай зямлі. Мы сёньня ні на якія іншыя не прэтэндуем, нам гэтага хопіць, але вы, калі ласка, да нас ня лезьце, на гэты сувэрэнітэт.