Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Глыбоцкай турме не прынялі пасылку Дашкевічу


Вернутая пасылка
Вернутая пасылка
Старшыня баранавіцкай гарадзкой арганізацыі АГП Анжэла Камбалава напісала скаргу начальніку турмы № 13 горада Глыбокае.

Спадарыня Камбалава абураная тым, што ў гэтай турме не прынялі яе пасылку палітвязьню Зьмітру Дашкевічу. На ярлыку пасылкі напісана, што яна вернутая, бо Анжэла Камбалава не зьяўляецца сваячкай Зьмітру Дашкевічу.

У скарзе Анжэла Камбалава запыталася ў начальніка турмы, каб ёй паказалі «дзе, у якім законе, артыкуле, правілах распарадку гэта напісана, хто, дзеля чаго і у якім годзе іх прымаў, ці ня пераблытаў ён сучасны закон з сярэднявечным статутам?»

Спадарыня патрабуе адказу на такія пытаньні і піша начальніку турмы, што «нават калі існуе такая дзікунская забарона, Вы першы павінны змагацца супраць гэтага».

«Я вырашыла даслаць Дашкевічу літаральна пачак гарбаты, чакалядку, такія найбольш важныя рэчы ў турме. Аднак я была ў шоку, калі пасылку мне вярнулі. Маўляў, я не сваячка! А што гэта такое, што Дашкевічу пасылкі могуць дасылаць сваякі? Дзе гэта напісана? Першы раз чую такія правілы,» — кажа Анжэла Камбалава.

Палітвязень Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў Глыбоцкай турме. 24 сакавіка 2011 году ён быў зьвінавачаны ў злосным хуліганстве і асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG