Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Малчанава і Нікалаеўскага заведзена крымінальная справа


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
Былога палітвязьня Малчанава і ягонага сябра абвінавачваюць у зьнявазе дзяржаўных сымбаляў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэксу РБ, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».

Пад перасьлед міліцыі маладыя людзі трапілі пасьля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сьцягі.

У ноч на 27 кастрычніка ў доме Аляксандра Малчанава адбыўся ператрус, падчас якога супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сымболіку і канфіскавалі кампутар. Самога Аляксандра затрымалі. Хоць міліцыя не знайшла ніякіх фармальных доказаў, 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёну прысудзіў яму паводле артыкула 23.4 КаАП РБ адміністратыўны арышт на 10 сутак. Увечары гэтага дня з санкцыі пракурора ў яго доме быў праведзены другі ператрус.

Два ператрусы 27 кастрычніка адбыліся і на кватэры ў Андрэя Нікалаеўскага. Міліцыянты праводзілі зь ім гутарку.

Абвінавачаньне паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэксу РБ можа пацягнуць за сабой пакараньне ў выглядзе грамадзкіх працаў, ці штрафу, ці папраўчых працаў тэрмінам да двух гадоў, ці арышту тэрмінам да трох месяцаў, ці абмежаваньнем волі тэрмінам да году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG