Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура праводзіць праверку выказваньняў Сяргея Міхалка


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок
Крымінальная справа ў дачыненьні да лідэра гурту "Ляпіс Трубяцкой" Сяргея Міхалка не заведзеная. Органы пракуратуры праводзяць праверку ягоных крытычных выказваньняў на адрас беларускіх уладаў, паведамляе БелаПАН.

Сяргея Міхалка выклікаюць у пракуратуру Цэнтральнага раёну. Позву з патрабаваньнем зьявіцца ў пракуратуру выдалі на рукі ягонай маці, бо сам Міхалок цяпер на гастролях у Расеі.

Згодна з графікам, разьмешчаным на сайце гуртуа "Ляпіс Трубяцкой", да сакавіка 2012 году музыкі плянуюць гастраляваць у Расеі, Украіне і Латвіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG