Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 верасьня – 80 гадоў Нілу Гілевічу


Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч
Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся 30 верасьня 1931, Слабада, Лагойскі раён, Менская вобласьць.

У 1951 годзе скончыў Менскую пэдагагічную вучэльню.

У 1956 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (спэцыяльнасьць: «беларуская і расейская мова і літаратура»), а пасьля асьпірантуру пры ўнівэрсытэце. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1954 году. Кандыдат філялягічных навук, прафэсар.

У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газэты «Звязда».

У 1960—1986 — супрацоўнік катэдры беларускай літаратуры БДУ.

У 1980—1989 — першы сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

З 1989 — старшыня рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Галоўны рэдактар газэты-бюлетэня ТБМ «Наша слова».

Дэпутат Вярхоўнага Савету 11-12 скліканьняў (1985—1996). З чэрвеня 1990 — старшыня пастаяннае Камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі па адукацыі, культуры й захаваньні гістарычнай спадчыны, сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларусі.

Падчас перадвыбарчай кампаніі 2006 году ўваходзіў у выбарчы штаб Аляксандра Казуліна. У гэтым самым годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».


Ніл Гілевіч на «Свабодзе»

Верш на Свабоду
Яўген Стасевіч: «Ніл Гілевіч — майстар аўтографаў»
Ніл Гілевіч падпісаўся за беларускую мову
Залаты том Ніла Гілевіча
У “Доме літаратара” Ніл Гілевіч, Віктар Жыбуль, Ганна Кісьліцына
Ніл Гілевіч: “Думайце сёньня, бо заўтра можа быць позна”
У “Доме літаратара” Ніл Гілевіч, Барыс Пятровіч, Ганна Кісьліцына
У “Доме літаратара” Ніл Гілевіч, Ала Сямёнава, Яўген Буры
Ніл Гілевіч: “Нам не ўдалося ўтрымацца на заваяванай вышыні”


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG