Сотні людзей, выходзячы з-за кратаў беларускіх турмаў, расказваюць пра катаваньні, якія ўжывае праваахоўная сыстэма. Такое абыходжаньне супярэчыць як беларускаму заканадаўству, гэтак і міжнародным абавязацельствам краіны. Пракурорскія праверкі, аднак, не знаходзяць пацьявярджэньня жорсткага абыходжаньня з затрыманымі і зьняволенымі.
Калі чалавек не пакутуе, як вы можаце быць упэўнены, што ён выконвае вашу волю, а не сваю ўласную? Улада палягае ў тым, каб рабіць боль і зьневажаць. У тым, каб разарваць сьвядомасьць людзей на кавалкі і скласьці зноў у такім выглядзе, у якім вам заўгодна.
Джордж Оруэл 1984
Адміністратар групы «Вконтакте»: Я афіцыйна заяўляю пра разрыў дамовы пра супрацоўніцтва з КДБ
03.09.2011
Я, Паўлюкевіч Сяргей Віктаравіч, зьўляюся заснавальнікам суполкі «Мы за Вялікую Беларусь».
Як мяне катавалі?
Завялі ў кабінэт, у якім былі два чалавекі ў масках і гумовых пальчатках. Як яны потым сказалі, яны былі з ваеннай разьведкі. Адразу ж безь якіх бы то ні было гутарак або пытаньняў паставілі мяне да сьцяны, рукі за сьпіну, надзелі кайданкі, заціснуўшы іх наколькі гэта было магчыма, надзелі на галаву цэлафанавы пакет і сталі душыць.
Потым паклалі мяне жыватом на падлогу, адзін зь іх сеў ззаду на мяне, перакрыў дыханьне пакетам і, узяўшы за падбародак дзьвюма рукамі, пачаў мяне расьцягваць наколькі гэта было магчыма, так, што я ня мог нават гуку вымавіць. Адначасова другі хадзіў і душыў сваёй нагой мае ногі, косткі, плечы, націскаючы так, каб зрабіць як мага больш балюча. Усё гэта суправаджалася прыніжэньнем маёй асобы, псыхалягічным ціскам, пагрозамі забіць ці пакалечыць, шантажом прымяненьня катаваньняў у адносінах да маіх родных, якое суправаджалася выказваньнямі недарэчных паранаідальных тэорый змовы жыдамасонскага толку. Білі па сьпіне, па жываце, усё рабілася так, каб не заставалася сьлядоў. Білі па верхавіне галавы. Заціскалі чымсьці безыменны палец левай рукі, зьняменьне не прайшло да гэтага часу. Узяўшы двума пальцамі за мой кадык, адзін зь іх заціснуў яго і як бы стаў цягнуць яго. Пасьля гэтага мне было балюча глынаць нават сьліну. І, вядома, паставілі на расьцяжку, амаль на шпагат. З кайданкамі на руках, пакетам на галаве я прастаяў каля 2-3 гадзінаў. І ў такім стане мяне дапытвалі, пасьля чаго ў мяне ўсё так зацякло, што мяне прыйшлося падымаць, бо самастойна я ўжо ня мог скрануцца зь месца.
Як робіцца асабісты агляд зьняволеных у турме КДБ? У ролі наглядчыка – Анатоль Лябедзька, у ролі вязьня Алег Грузьдзіловіч
Мікалай Статкевіч распавядзе вайсковым сьледчым пра катаваньні ў "амэрыканцы"
4.08.2011
Прэсавая канфэрэнцыя пра ўмовы ўтрыманьня З. Дашкевіча
Палітвязень Зьмiцер Дашкевiч мае шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў.
24.08.2011
Лябедзька пацьвердзіў ваеннай пракуратуры факты катаваньняў у КДБ
20.07.2011
Жодзінскія экзэкуцыі
19.07.2011
Някляеў у пракуратуры пацьвердзіў факт катаваньняў у КДБ
5.07.2011
"Тое, пра што расказаў Міхалевіч і што пацьвердзіў Саньнікаў, — зьдзекі, "расьцяжкі", фізычныя "практыкаваньні", катаваньні холадам, бяссоньніцай, — так. Усё гэта было, я казаў пра гэта ў судзе. Але вось што дзіўна: я не лічыў гэта катаваньнямі. І ведаеце чаму?.. Я ж нарадзіўся і вырас у сыстэме, для якой чалавек — нішто. У якой жалеза: самалёт, танк, гармата, кулямёт, куля, нават цьвік нешта каштавалі, а чалавек — не".
Беларусь – у дакладзе Amnesty International
Катаваньні і іншыя віды жорсткага абыходжаньня
У жніўні Беларусь перадала чацьвёрты пэрыядычны даклад у Камітэт ААН супраць катаваньняў. У дакладзе адпрэчваюцца рэкамэндацыі, зробленыя камітэтам у 2000 годзе, аб унясеньні ў Крымінальны кодэкс краіны вызначэньня катаваньняў у адпаведнасьці з вызначэньнем, дадзеным у Канвэнцыі ААН супраць катаваньняў. У дакумэнце таксама гаворыцца, што ўсе заявы аб катаваньнях і іншых відах жорсткага абыходжаньня вывучаюцца пракуратурай. Аднак, паводле незалежнага дакладу, прадстаўленаму некалькімі НДА ў сьнежні, заявы ў пракуратуру рэдка канчаюцца пачаткам крымінальнай справы аб катаваньнях, яны, як правіла, зьяўляюцца прадметам павярхоўнага разбору, які не выходзіць за рамкі допыту супрацоўнікаў міліцыі, на якіх пададзена скарга.
18 студзеня пракуратура Савецкага раёну Менску адмовіла ў завядзеньні крымінальнай справы па заяве аб катаваньнях, пададзенай Паўлам Леўшыным. 9 сьнежня 2009 году з падазрэньня ў крадзяжы яго затрымалі супрацоўнікі Савецкага РУУС. Па словах Паўла Леўшына, 10 сьнежня з 17:00 да 20:00 супрацоўнікі міліцыі катавалі яго і жорстка зь ім абыходзіліся. У заяве ў пракуратуру ён напісаў, што супрацоўнікі міліцыі надзелі на яго кайданкі, паклалі на жывот і захілілі ногі так, што іх трымалі счэпленыя рукі (так званая “ластаўка”). Яго білі гумовай дубінкаю і плястыкавымі бутэлькамі з вадой. Акрамя таго, пяць разоў яму надзявалі на галаву пакет і трымалі да таго часу, пакуль ён не пачынаў задыхацца. Судмэдэкспэртыза пацьвердзіла, што характар траўмаў адпавядае яго апісаньню, аднак пракуратура, спаслаўшыся на міліцэйскую справаздачу, заявіла, што ніякіх доказаў катаваньняў ня выяўлена.
Вайсковая пракуратура правярае заявы пра катаваньні ў КДБ
10.06.11
Саньнікаў засьведчыў катаваньні ў СІЗА КДБ
12.05.2011
«Гоняць па даволі крутой лесьвіцы ўніз. Зь першых дзён у СІЗА КДБ зьявіліся людзі ў масках, якія былі добра падрыхтаваны для абыходжаньня з намі, палітвязьнямі. Якія дэманстравалі агрэсію і грубасьць адносна вязьняў. Пасьля працэдуры асабістага дагляду цябе гоняць уніз, пры гэтым калоцяць дубінкамі па ўсім, што знаходзіцца побач, па сьценах і лесьвіцы, каб усё дрыжэла. Вядуць у склеп, у вялікае памяшканьне, распранаюць дагала, ставяць ля сьценкі на расьцяжку. У халодным памяшканьні могуць пратрымаць даволі доўгі час. Потым прымушаюць прысядаць. Я штораз зьвяртаў увагу, што ў мяне траўмаваная нага. Гэта ня дзейнічала. Потым дазваляюць апрануцца. Уся працэдура праходзіць у прысутнасьці ня менш як трох чалавек у масках, якія грукаюць па сьценах і крычаць нечалавечым голасам».
Людзі ў масках дазвалялі сабе штуршкі ў сьпіну дубінкамі. Саньнікаў распавядае, што ў ізалятары яго ўвесь час вадзілі ў кайданках, нават на невялікія адлегласьці. Адказваючы на пытаньне судзьдзі, Саньнікаў сказаў, што пісаў пра гэта начальніку СІЗА КДБ, але атрымаў за гэта — маўляў, начальніку СІЗА пісаць небясьпечна. Ён сказаў, што ўсё гэта можна было вытрымаць, але калі яму прад’яўлялі абвінавачаньне, ён даведаўся, што побач у камэры знаходзіцца яго жонка Ірына Халіп і што яго сына хочуць выкрасьці праз органы апекі. Ён распавёў, што ў яго адбылася прымусовая гутарка са старшынёй КДБ Зайцавым, які пагражаў жыцьцю і здароўю жонкі і сына.
Карач: Міліцыянт Лінкус пагражаў згвалтаваць
20.04.2011
Генпракуратура ня верыць у катаваньні
04.04.2011
Генэральнай пракуратурай, пасьля праведзеных праверак заяў экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча аб ужываньні да яго катаваньняў у СІЗА КДБ, адмоўлена заяўніку ва усіх яго прэтэнзіях, заявіў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швэд на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску.
Аўтуховіч: «Я прадстаўлю шмат фактаў. Калі мяне не заб’юць»
30.03.2011
У СІЗА ня грэбуюць ні фізычным, ні маральным ціскам на чалавека. Паколькі я адмовіўся даваць паказаньні, то яны мяне не выклікалі на допыты каля сямі месяцаў. Увесь гэты час мяне пастаянна імкнуліся зламаць, а таму рэпэціравалі са мной самыя розныя сцэны з запалохваньнем. За 18 месяцаў я зазнаў на сабе выпрабаваньне самых розных спосабаў. У апэратыўнікаў тут цэлая навука.
Па-першае, адразу пасадзілі ў адну з найгоршых камэр. Як правіла, разьмеркаваньнем вязьняў па камэрах займаюцца апэратыўнікі. Я трапіў у камэру 179, дзе на 15 нараў было 24 чалавекі. Спаць трэба было па чарзе. Калі турэмнікі зразумелі, што я здатны пастаяць за сябе і маю сталае спальнае месца, то яны зьвярнуліся па дапамогу да так званых «сэксотаў».
У кожнай камэры СІЗА ёсьць людзі, якія працуюць на апэратыўнікаў. Іх, як правіла, ад 2 да 5 чалавек. Праз сукамэрнікаў сэксоты спрабавалі данесьці да мяне «надзейную інфармацыю» наконт таго, што нехта зьбіраецца «мачыць» Аўтуховіча. Аднак мне ўдалося разьвязаць і гэтую праблему.
Час ад часу кантынгент маіх сукамэрнікаў мянялі на больш дзёрзкі. Гэтыя людзі шукалі падставы для канфлікту са мной. Карацей, імкнуліся ціснуць і справакаваць на кожным кроку.
Вязьні: "Тое, што рабілі зь Міхалевічам — малая частка катаваньняў"
29.03.2011
Па-першае, гэта пазбаўленьне сну. З 6.00 да 22.00 у душнай перапоўненай камэры стомленаму псыхічна чалавеку забаронена класьціся на ложак. Каб удзень падсьледным было не да сну, іх выводзяць у калідор і ставяць на расьцяжку.
Ад падсьледных патрабуюць адысьці два мэтры ад сьцяны, потым загадваюць упасьці рукамі на сьцяну. Пры гэтым ззаду падбіваюць ногі, расьцягваючы іх шырэй. Уся нагрузка ідзе на рукі і хрыбетнік. Празь некалькі хвілін знаходжаньня ў такой позе людзі пачынаюць падаць на падлогу. Толькі тады іх адводзяць назад у камэру. У выніку ў здаровых людзей прынамсі тыдзень баляць усе суставы, а ў тых, хто мае праблемы з хрыбетнікам, гэта цягнецца нашмат даўжэй. Людзі ў выніку ўжо ня могуць легчы на ложак і засынаюць, седзячы за сталом.
Атрошчанкаў хацеў бы "хутчэй патрапіць з "амэрыканкі" ў калёнію"
16.03.2011
Паўтары гадзіны доўжылася размова актывіста штабу Саньнікава Алеся Атрошчанкава з жонкай Дар'яй Корсак у ізалятары КДБ.
"Мы не маглі зь ім размаўляць пра катаваньні, але з размовы я зразумела, што было вельмі цяжка. Толькі за некалькі дзён да суду, як я зразумела, гэта скончылася. І тут я ня ведаю і, пэўна, ён таксама ня ведае, гэта было зьвязана з судом ці з заявамі Міхалевіча пра катаваньні. Але факт, што ён вельмі чакае таго, каб яго перавялі ў калёнію. Казаў, што там і паветра сьвежае, і ўвогуле, магчыма, моцны маральны і фізычны ціск на яго быў у КДБ".
Сваякі былога міліцыянта Класкоўскага скардзяцца ў пракуратуру на катаваньні
05.03.2011
Людміла і Вольга Класкоўскія, маці і сястра Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ва ўдзеле у масавых непарадках 19 сьнежня, накіравалі заяву ў пракуратуру Беларусі на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.
«Спыніце канцлягер у цэнтры Менску. У нас ёсьць усе падставы меркаваць, што ў Аляксандра падчас затрыманьня і пазьнейшых катаваньняў былі зламаныя рэбры, супраць яго ужываюць моцныя псіхатропныя сродкі ды іншыя віды катаваньняў», — пішуць у заяве Людміла і Вольга Класкоўскія.
Міхалевіч: "Я зраблю ўсё, каб зьнік канцлягер у цэнтры Менску"
28.02.2011
Аляксей Міхалевіч, які тыдзень таму быў адпушчаны са сьледчага ізалятара КДБ на падпіску пра нявыезд і неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, адну таямніцу "амэрыканкі" вырашыў зрабіць вядомай грамадзтву: КДБ катуе вязьняў ізалятара:
"На сёньняшні дзень сьледчы ізалятар КДБ Рэспублікі Беларусь ператварыўся ў канцэнтрацыйны лягер. Тое, што там адбываецца, цалкам падпадае пад міжнародную канвэнцыю ў пытаньнях катаваньняў".
Катаваньнямі Алесь Міхалевіч назваў фізычныя і маральныя зьдзекі зь вязьняў — так званыя "расьцяжкі" і выкручваньні рук у кайданках, вывад голымі на холад, доўгае стаяньне ля сьцяны амаль у шпагаце, прымусовае знаходжаньне ў памяшканьні са сьвежапафарбаванай падлогай з пахам ацэтону, абразы, пагрозы, маральны ціск.
"Беларускі турэмны эцюд" - фільм-рэканструкцыя катаванняў у беларускай міліцыі.
Вольга Нікалайчык паспрабавала рэканструяваць абставіны справы Паўла Леўшына на відэа.
Калінкіна «Ты даўно плакаў? ... Зараз заплачаш»
1.02.2010
Гісторыя Паўла Леўшына, якога спрабавалі здзекаваннямі і збіццём прымусіць прызнацца ў злачынстве, якога ён не рабіў.
*Беларусь не падпісала факультатыўны пратакол да Канвэнцыі ААН, які прадугледжвае мэханізм міжнародных праверак скаргаў. Беларусь таксама не далучылася да Эўрапейскай канвэнцыі па прадухіленьні катаваньняў, якая дзейнічае ў межах Рады Эўропы, ў якую Беларусь не ўваходзіць.