Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі былога міліцыянта Класкоўскага скардзяцца ў пракуратуру на катаваньні


Аляксандар Класкоўскі на Плошчы
Аляксандар Класкоўскі на Плошчы
Людміла і Вольга Класкоўскія, маці і сястра Аляксандра Класкоўскага, якога трымаюць у СІЗА КДБ паводле абвінавачаньня ва ўдзеле у масавых непарадках 19 сьнежня, накіравалі заяву ў пракуратуру Беларусі на імя генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча.

«Спыніце канцлягер у цэнтры Менску. У нас ёсьць усе падставы меркаваць, што ў Аляксандра падчас затрыманьня і пазьнейшых катаваньняў былі зламаныя рэбры, супраць яго ужываюць моцныя псіхатропныя сродкі ды іншыя віды катаваньняў», — пішуць у заяве Людміла і Вольга Класкоўскія. Жанчыны патрабуюць правесьці праверку паказаньняў розных сьведак аб катаваньнях у СІЗА КДБ, высьветліць асобаў, якія затрымлівалі Аляксандра Класкоўскага і правесьці праверку іх дзеяньняў, а таксама прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у парушэньні закону.

Людміла і Вольга Класкоўскія ўжо некалькі гадоў жывуць за мяжой. «Я кожны дзень адпраўляю брату паштоўкі, зь якіх ён дагэтуль не атрымаў ніводнай», — паведамляе у пракуратуру Вольга Класкоўская са Швэцыі.

Пра катаваньні ў СІЗА КДБ «амэрыканка» заявіў у канцы лютага экс-кандыдат на прэзыдэнта Алесь Міхалевіч. Ягоныя словы пацьвердзілі былы вязень Валер Кавалеўскі і Аляксандр Атрошчанкаў, якога і зараз урымліваюць ў «амэрыканцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG