Нямецкі фэдэральны міністар Рональд Пафала ў тэлефоннай размове з Аляксандрам Мілінкевічам выказаў пазыцыю сваёй краіны: усе беларускія вязьні сумленьня павінны быць выпушчаны на свабоду. Згодна з прынцыпамі прававой дзяржавы, сваякам і блізкім вязьняў павінна быць дадзена магчымасьць іх наведваць.
Пафала падкрэсьліў, што Нямеччына будзе цьвёрда адстойваць гэтую пазыцыю, пакуль ахвяры рэпрэсіяў ня будуць вызваленыя.
Падчас размовы былі абмеркаваныя таксама магчымыя дзеяньні Эўразьвязу адносна ўладаў Беларусі і падтрымка грамадзянскай супольнасьці і незалежных мэдыяў краіны, паведамляе прэсавая служба Мілінкевіча.