Пра гэта паведамляе газэта ”Süddeutsche Zeitung". Як піша выданьне, фэдэральны урад Нямеччыны хоча пакараць беларускія улады за перасьлед апазыцыі.
У гэтай сувязі Бэрлін заклікае ЕЗ да вяртаньня да палітыкі санкцыяў ў дачыненьні да рэжыму. Гэтую тэму эўрапейскія міністры абмяркуюць 31 студзеня.
Пачынаючы ад 2004-га, Брусэль неаднаразова уводзіў санкцыі супраць Беларусі, у тым ліку і забарону на уезд ў краіны Эўразьвязу для Лукашэнкі ды іншых высокіх беларускіх чыноўнікаў. Аднак у 2008 годзе гэтыя санкцыі былі замарожаныя.
Нямецкія выданьні цытуюць словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле, які ў сувязі са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі 19 сьнежня, масавымі арыштамі і зьбіцьцём крытыкаў рэжыму, а таксама рашэньнем Менску зачыніць офіс АБСЭ заявіў, што "адсталы антыдэмакратычны курс менскага кіраўніцтва" вядзе "краіну ў ізаляцыю і шкодзіць насельніцтву”.
"Тыя, хто маніпулюць выбарамі і масава кідаюць у турмы людзей, жадаючых скарыстацца сваім правам на свабоду слова і свабоду сходаў, ня ёсьць партнэрамі для ЭЗ”, падкрэсьліў Вестэрвэле.
Таксама, пішуць нямецкія СМІ са спасылкай на МЗС ФРГ, адбылася тэлефонная размова паміж міністрам Гіда Вэстэрвэле і яго амэрыканскай калегай Гілары Клінтан.