Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Бандарэнка: "Цяжка ўсьведамляць, што тату кінулі ў турму, магчыма, на гады"


Зьміцер Бандарэнка
Зьміцер Бандарэнка
Зьмітра Бандарэнку, давераную асобу Андрэя Саньнікава і каардынатара грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь", затрымалі 20 сьнежня а шостай раніцы ў хаце і адвезьлі ў КДБ.

Зьміцер Бандарэнка неаднаразова за ўдзел у масавых акцыях трапляў за краты на 10—15 сутак, ня раз адбываў зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна. Жонка Вольга і дачка Юля ўсьведамляюць, што зараз яму інкрымінуюць больш сур'ёзныя рэчы. Для 23-гадовай дачкі палітыка Юліі бацька быў аўтарытэтам, які сфармаваў яе грамадзянскую пазыцыю:

"Ён на мяне вельмі вялікі ўплыў зрабіў, таму што зь дзяцінства я гэта ўсё перад сабой бачу, пачуцьцё самасьвядомасьці менавіта ад яго прыйшло — што такое Беларусь, што такое беларуская мова. Менавіта ад яго ў мяне зацікаўленасьць палітыкай, гісторыяй краю, грамадзянская пазыцыя, што неабыякавасьць павінна быць, што трэба актыўна ва ўсім удзельнічаць. Думаю, што гэта ўсё ад яго.

Як бацька, заўсёды ён мяне стараўся трымаць далей ад усяго гэтага, таму што баяўся, што калі на яго будуць спрабаваць неяк узьдзейнічаць, то гэта можа закрануць і мяне. Таму стараўся абараніць мяне ад усяго гэтага, трымаць на адлегласьці...

Я ведаю, розумам разумею, што ён там, што гэта будзе ўжо не 15 ці 30 сутак, а калі выставяць сур'ёзныя абвінавачаньні, лік можа быць на гады. Але ўсьведамленьня гэтага ў мяне яшчэ няма, што сапраўды гэта можа быць так".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG