Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад сьвятамі зь Беларусі ў Расею хлынула харчовая кантрабанда


Прапускны пункт Смаленскай мытні, ілюстрацыйнае фота
Прапускны пункт Смаленскай мытні, ілюстрацыйнае фота

У Бранскай вобласьці Расеі «Рассельгаснагляд» спыніў мікрааўтобусы з трыма тонамі каўбасы і малочнай прадукцыі, якія ехалі зь Беларусі ў абыход афіцыйных вэтэрынарных пастоў.

Інспэктары праверылі тры мікрааўтобусы: перавозчыкі ня мелі дакумэнтаў, якія пацьвярджалі б паходжаньне, якасьць і бясьпеку тавараў. Прадукты перавозілі ў антысанітарных умовах: яны былі наваленыя ў багажных і грузавых адсеках, не прызначаных для перавозкі харчоў.

Прадукты затрымалі, парушальнікам пагражае «адміністратыўка».

Усяго ад пачатку году ў Бранскай вобласьці затрымалі 28 тон харчовай кантрабанды зь Беларусі.

У той жа час у Смаленскай вобласьці Расеі перахапілі 11,7 тоны рыбнай прадукцыі, якую везьлі зь Беларусі пад выглядам замарожанай цыбулі. Пры аглядзе аўтамабіля мытнікі знайшлі скрыні з хрыбтамі і брушкамі ласося.

11,7 тонаў рыбнай прадукцыі ацэньваецца ў больш як 4,5 млн расейскіх рублёў (каля 57 тысяч даляраў), паведамляе ФМС РФ.

Смаленская мытня распачала крымінальную справу.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG