Здымка гарадоў – вельмі шырокая і прыцягальная тэма ў фатаграфіі. Галоўнае, што яна заўсёды запатрабаваная грамадзтвам і з цягам часу каштоўнасьць “гарадзкіх” фатаграфіяў узрастае як у дакумэнтальна-пазнаваўчым, гэтак жа і ў эканамічным сэнсе (вядома, калі існуе рынак фатаграфіі).
Сярод фатографаў, якія сыстэмна здымалі гарады, найперш трэба адзначыць Яна Булгака. Але Булгак быў ня першым такім фатографам (хоць па ўзроўню фотамастацтва, магчыма, і першым).
З фатографаў гарадзкога архітэктурнага асяродзьдзя на Захадзе найбольшую вядомасьць набыў Эжэн Атжэ (1857-1927). Гісторыя творчасьці гэтага францускага фотамайстра гэтак жа, як і ягонага суайчыньніка Жака Лярціга, вельмі вымоўная. Толькі калі Лярціга прызналі (адкрылі) на 70-м годзе жыцьця, то Атжэ – праз 40 гадоў пасьля сьмерці. І такі дзіўны творчы лёс склаўся ня толькі ў іх. У гэтым сэнсе гісторыя фатаграфіі яскрава паказвае, што ня ўсё ў прызнаньні залежала ад творцаў, і нават не ад грамадзтва. Найбольш тут вырашалі салідарныя групы асобаў (творцы, мастакі, мастацкія крытыкі, бізнэсмэны, рэдактары і г. д.), якія падтрымлівалі і прапагандавалі творчасьць якога-небудзь фатографа, давалі яму магчымасьці і шансы, пакуль ні стваралася імя, якое ўжо само пракладвала сабе дарогу.
Групы “салідарных асобаў” былі нясувымерныя (знаходзіліся па-за канкурэнцыяй), і таму часта праяўляўся гэты запозьнены эфэкт прызнаньня тых, што тварылі самы па сабе (па-за межамі “арганізаванага зацікаўленьня”). Там жа, дзе групы “асобаў падтрымкі” адсутнічалі, імя фатографа праз нейкі час проста зьнікала з жыцьця (асабліва калі ён яшчэ і не падпісваў сваіх працаў).
Гісторыя беларускай фатаграфіі – найлепшая ілюстрацыя да маёй думкі. Гэтай гісторыі інфармацыйна як бы ўжо і няма. Яна памерла разам з фатографамі. Творы майстроў альбо расьцягалі, альбо яны засталіся ананімнымі ці ўвогуле зьніклі. Прычыны ў агульным культурна-палітычным стане нацыі і, адпаведна, у мэнтальнасьці. Захавалася тое, што падабралі суседнія народы, называючы як сваё.
Атжэ паходзіў з Бардо зь беднай сям’і, і гэтую беднасьць ён зазнаў на ўсё жыцьцё. Навучыўшыся фатаграфіі, ён у 1890-м пераехаў у Парыж і неўзабаве пачаў здымаць стары горад. Атжэ здымаў Парыж на працягу 30 гадоў, фактычна, да самай сьмерці.
Спосаб здыманьня, відаць, дыктаваўся ягоным тэхнічным рыштункам. Атжэ фатаграфаваў камэрай 18х24 на шкло (на шкляныя фотапласьцінкі), карыстаўся адным аб’ектывам без заслонкі (вытрымкі рабіў каўпачом аб’ектыва). Ён уставаў рана, калі вуліцы былі пустыя, і ўпарта здымаў, цягаючы цяжкую камэру і касэты са шклом. Захавалася больш 2000 ягоных шкляных нэгатываў Парыжа (гэта каля паўтоны) канца ХІХ-першай чвэрці ХХ стагодзьдзя. Фатаграфаваў Атжэ таксама і людзей на вуліцах і сцэны з парыскага вулічнага жыцьця, але галоўным была архітэктура, вобраз, дух і аблічча Парыжу.
Памёр Атжэ ў невядомасьці. Але ён меў некалькі добрых вучняў. Адна зь яго вучаніц, амэрыканскі фатограф Бэрэніс Аббот (1898-1991) набыла большую частку архіва Атжэ і ўсё жыцьцё прапагандавала ягоную творчасьць. У 1968 годзе яе дзейнасьць завяршылася посьпехам. Музэй сучаснага мастацтва Нью-Ёрка купіў у яе архіў Атжэ, пачаў арганізоўваць выставы і публікацыі ягоных твораў. Імя Атжэ стала вядомым і знакамітым.
Для гісторыі Парыжа праца Атжэ надзвычайна важная. Здымаў ён дабротна і мэтадычна: вуліцы, дамы, двары, архітэктурныя дэталі, вулічныя сцэны. Шмат прыгожых здымкаў, якія перадаюць і пераказваюць воблік рэальнага старога Парыжу.
Ёсьць фатаграфіі яшчэ соннага горада і дамы, зацягнутыя ранішнім туманам, і пустыя вуліцы, што навяваюць загадкавы настрой.
Да такіх здымкаў належыць фота №1, якое мы тут экспануем (“Пантэон”). У пэрспэктыве вуліцы ў тумане якраз бачыцца праз раньнюю смугу клясычны гмах Пантэона. Здымак прасякнуты асаблівым настроем халоднага ранку. Нейкая задуменнасьць далёкага часу павявае ад халодных муроў.
Гледзячы на гэты здымак аўтэнтычнай недагледжанай старажытнасьці, вяртаюся ва ўяўленьнях у разбураны стары Менск, і абсурдная думка круціцца ў галаве: як ім пашанцавала, гэтым французам, што не жылі яны пры парыскім гаркаме КПСС – што б засталося тады ад старога Парыжа?
Для раўнавагі да гэтага настраёвага здымка экспаную тут яшчэ адну фатаграфію Парыжа, зробленую Атжэ, характэрную для манеры майстра (фота №2). Тут летні ранак. Горад яшчэ не прачнуўся. Прыгожая кампазыцыя фотакарціны: вузкая пустая вуліца, як рэчка, віляючы, зыходзіць у пэрспэктыву цясьніны дамоў. На пярэднім пляне забытая зь вечара грузавая ручная каламажка. З другога боку рэклямная тумба зь ліхтаром і зь дзіўнымі (абсурднымі) прыступкамі, якія загарадзілі ходнік, стары, але чысты брук. Тут ня бачна нічога знакавага для горада (як, скажам, Пантэон у першым здымку), але пры першым жа поглядзе на сюжэт скажам: “О, гэта Парыж!”
(Гэтая і іншыя фатаграфіі Эжэна Атжэ шырока разьмешчаны ў вольным Сеціве.)