У ЦВК паведамілі, што колькасьць бюлетэняў не павінна перавышаць колькасьць выбаршчыкаў больш чым на 5%. З улікам, што грамадзянаў з правам голасу ў Беларусі на гэты час 7 мільёнаў 94 тысячы, гэтая колькасьць можа складаць 7 мільёнаў 447 тысяч асобнікаў. Але якая канкрэтна колькасьць ужо гатовая да транспартаваньня – у ЦВК не ўдакладнілі.
Цягам усіх апошніх выбарчых кампаній незалежныя экспэрты заклікаюць грамадзянаў устрымлівацца ад удзелу ў датэрміновым галасаваньні, паколькі ва ўмовах адсутнасьці кантролю за бюлетэнямі існуе небясьпека падтасоўкі вынікаў волевыяўленьня беларусаў. Што рабіць у сытуацыі, калі людзі не давяраюць датэрміноваму галасаваньню? Экспэрт у выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфер на гэты конт мае адназначнае меркаваньне:
"Выйсьце адно: не хадзіць на датэрміновае галасаваньне. Іншых варыянтаў папросту няма. Лепш за ўсё не паддавацца на заклікі і заставацца дома. Ёсьць дата галасаваньня, нядзеля 19 сьнежня, выходны дзень, у які і трэба галасаваць. Гэта прынамсі гарантыя таго, што калі ёсьць на ўчастках назіральнікі, то ва ўсялякім выпадку лягчэй будзе ўбачыць, якім чынам галасавалі, і такому галасаваньню давяраць больш".
Але ёсьць і іншыя прапановы. Праваабаронцы, папярэджваючы магчымую фальсыфікацыю выбараў, прапанавалі грамадзянам падчас галасаваньня разрываць выбарчыя бюлетэні і забіраць з сабой паловы з подпісамі сябраў участковай камісіі, якія пацьвярджаюць сапраўднасьць бюлетэня. Потым адарваныя часткі трэба перадаць дэмакратычным кандыдатам па акрузе.
Як лічыць праваабаронца Гары Паганяйла, разарваныя бюлетэні павінны прызнавацца ўчастковай камісіяй несапраўднымі, а дакладная колькасьць такіх бюлетэняў указваецца ў выніковым пратаколе галасаваньня. І калі яна не супадзе з колькасьцю бюлетэняў на руках у дэмакратычнага кандыдата, то гэта будзе дакумэнтальным пацьверджаньнем факту фальсыфікацыі. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўжо назвала падобныя заклікі "амаральнымі". Ня вельмі верыць у посьпех ініцыятывы і спадар Альфер:
"Гары Пятровіч ужо калісьці прапановаў, каб бралі і адрывалі бюлетэні, альбо адарваную частку кідалі, а не адарваную з подпісамі сабе пакідалі… На маю думку, не атрымаецца нічога з гэтага цяпер, як не атрымлівалася і раней. Каб такую ідэю ажыцьцявіць, патрэбна агульнанацыянальная кампанія, якая робіцца не за некалькі дзён да выбараў. Людзі найперш павінны ўсьвядоміць -- навошта гэта рабіць? А паколькі яны ня ведаюць, то гэтая прапанова нежыцьцяздольная".
Між тым, усё часьцей факты фальшаваньня вынікаў галасаваньня у часе мінулых палітычных кампаній робяцца набыткам галоснасьці. Былы супрацоўнік Маладзечанскага райвыканкаму, праўладны назіральнік за прэзыдэнцкімі і парлямэнцкімі выбарамі Дзьмітрый Няхай у адкрытым лісьце расказаў, што ўчастковыя камісіі, насуперак патрабаваньню закона, заўсёды маюць рэзэрв чыстых бюлетэняў. Спадар Няхай расказаў, што падлік галасоў ажыцьцяўляецца ў строгай адпаведнасьці зь лічбамі, даведзенымі "зьверху". "Няправільныя" бюлетэні зьнішчаюцца, а недахоп "правільных" кампэнсуецца іншымі, якія падкладаюцца замест забракаваных. Ці рэальна супрацьстаяць адладжанай сыстэме?
"Не сакрэт, што сам па сабе выбарчы мэханізм у нас вельмі шматступеньчаты: калі нешта са схемы не спрацуе, абавязкова спрацуе іншае зьвяно. Але ёсьць спосаб прадухіленьня такіх захадаў. Найперш, гэта ўключэньне ў склад выбарчых камісіяў давераных асобаў ці сябраў ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзыдэнты. То бок людзей, зацікаўленых у сваім кандыдаце. У выпадку ўключэньня ў склад камісій прадстаўнікоў кандыдатаў яны будуць сачыць адзін за адным, і такім чынам можа быць рэальнае супрацьдзеяньне фальсыфікацыям".
Як паказвае практыка, адміністратыўны рэсурс з боку дзяржаўных структураў найбольш адчувальны менавіта падчас датэрміновага галасаваньня. Пад прымусовую мабілізацыю падпадаюць перадусім сілавікі, студэнты, супрацоўнікі бюджэтнай сфэры. Юрыст Сяргей Альфер прагназуе, што такім чынам улады могуць адрапартаваць пра траціну тых, хто выявіў "вялізнае жаданьне" прагаласаваць яшчэ да 19 сьнежня:
"Думаю, што на самой справе прыйдзе на датэрміновае галасаваньне (альбо будзе сказана, што прыйшло) дзесьці каля 30%. Гэта вельмі значная лічба. Бо калі, прыкладам, 70% прыходзіць на выбары, то 30% датэрміновага галасаваньня -- асабліва з улікам, што ўсе датэрмінова прагаласуюць за адну асобу -- гэта ўжо каля 40% падтрымкі. Так што такім чынам можна атрымаць і 99% падтрымкі. Бо, як ні банальна, ўсё насамрэч залежыць ад тых, хто лічыць. На самой справе, калі немагчыма за датэрміновым галасаваньнем нармальна назіраць, то гэта падстава для магчымых фальсыфікацый".