Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры і калегі згадваюць Вольгу Самусік


Увечары 7 сьнежня ня стала Вольгі Самусік, рок-вакалісткі, "Рок-князёўны" ў 2007 годзе на "Рок-каранацыі", музычнай журналісткі. Яна памерла ў 25 гадоў пасьля цяжкай хваробы.

Нягледзячы на малады ўзрост, Вольга Самусік пасьпела паўдзельнічаць у рок-гуртах "Tarpach", "Zygimont Vaza", "Hasta La Fillsta". Супрацоўнічала з "Крамбамбуляй" і "Нэйра Дзюбэлем". А ў 2007 годзе на "Рок-каранацыі" стала "Рок-князёўнай". Згадвае кіраўнік "БМА-груп" прадусар Віталь Супрановіч:

"Вольга шукала сябе, сваё месца ў музыцы. Яна сьпявала ў розных гуртах — і
Усе мы трошкі вінаватыя ў тым, што яна не змагла сябе рэалізаваць напоўніцу.
ў "Zygimont Vaza", і ў "Tarpach", і ў "Hasta La Fillsta", таму мы вельмі шчыльна супрацоўнічалі зь ёй. Мне здаецца, што наша агульная сытуацыя, стан, у якім знаходзіцца і беларуская музыка, і ўсё грамадзкае жыцьцё, і ўсе мы трошкі вінаватыя ў тым, што яна не змагла сябе рэалізаваць напоўніцу. Магчыма, каб у нас усё было па-іншаму, можа быць, і ў яе ўсё было б па-іншаму".

Музыка і шоўмэн Аляксандар Памідораў кажа:

"У 25 гадоў людзі паміраць не павінны. Самае лепшае было б згадаць самае добрае, што зьвязана. А такіх момантаў насамрэч ёсьць нямала: і сумесныя канцэрты, і канцэрты, якія я вёў, і праца ў "Hasta La Fillsta", ну і проста нейкія адносіны па-за сцэнай. Цяжка казаць... Вечная памяць".

У даволі маладым узросьце Вольга Самусік супрацоўнічала з "Народнай Воляй", "Белорусской деловой газетой", "Беларускай маладзёжнай". У 2002 годзе яна паступіла на журфак БДУ. Студэнткай працавала ў "Музыкальной газете", а потым па разьмеркаваньні трапіла ў "СБ-Беларусь Сегодня".

Згадвае былы рэдактар "Музыкальной газеты" Алег Клімаў:

"Як журналістка яна мне заўсёды падабалася, таму што ў яе быў вельмі
Калі даведваліся, што матэрыял будзе рабіць Воля, яны былі спакойны, што артыкул будзе высокай якасьці.
своеасаблівы аўтарскі стыль, пазнавальны, што падабалася і мне, і чытачам, і музыкам. Калі яны даведваліся, што матэрыял будзе рабіць Воля, яны былі спакойны, што артыкул будзе высокай якасьці. Як у музыкі, талент у яе, канечне ж, быў. Яны выступала ў трох гучных гуртах: "Zygimont Vaza", "Tarpach", "Hasta La Fillsta". Яе праца ў "Zygimont Vaza" мне падаецца найбольш цікавай. У яе сапраўды былі сур'ёзныя праблемы са здароўем. Горка, канечне. Жудасна..."

Салістка гурту "Зьмяя" Зоя Каральчук была вельмі блізкай сяброўкай Волі Самусік. Яна распавяла, што ў Вольгі былі праблемы зь лёгкімі, яна некалькі разоў хварэла на пнэўманію. Месяц таму Вользе паставілі дыягназ "востры панкрэатыт", зрабілі некалькі апэрацый, лёгкія былі на штучнай вэнтыляцыі, але пасьля чарговай апэрацыі яна памерла. Зоя Каральчук узгадвае:

"Воля была непаўторнай. Воля была проста ўнікальным чалавекам, такіх людзей проста больш ня будзе. Яна была вельмі шчырай і адкрытай, і паводзіла сябе так, якой яна была ўнутры. Заўсёды дапамагала, калі было магчыма. Сябрам яна была сапраўдным. Такіх людзей, як Воля, проста... проста няма".

Разьвітаньне з Вольгай Самусік адбудзецца 9 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG