Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зь іх толкам ніхто ня хоча быць прэзыдэнтам…”


Спадар: «Учора па тэлебачаньні глядзеў Рымашэўскага й Міхалевіча. Рымашэўскі выступаў больш упэўнена, больш канкрэтна. Міхалевіч запінаўся, пыкаў, мыкаў».

Спадарыня: «Не, я не глядзела: у мяне няма тэлевізара».

Спадар: «Яшчэ не глядзеў, не выпадае — у нас рамонт ідзе. Ведаю, што павінны выступаць а 19:00 па тэлевізары».

Спадарыня: «Глядзела гэтага… на літару „Р“ — Рымашэўскага. З Бабруйску ён. Другі — Міхалевіч. Усё запомнілася, у аднаго й другога. Цікавыя хлопцы. Спадабаўся Міхалевіч сваімі памяркоўнымі разважаньнямі, спакойна так. А вось сёньня ранічкай я слухала Някляева. Які ж ён тэмпэрамэнтны! Ён праз кожны сказ: „Выбірайце Ўладзімера Някляева“. Пастаянна так!»

Спадар: «Учора я чуў а шостай гадзіне раніцы. Я нават ня ведаю, хто выступаў. Я душ прымаў, галіўся. Час ня вельмі ўдалы. Шэсьць гадзін раніцы — гэта калі адзін сьпіць, іншыя мыюцца, голяцца, зьбіраюцца на працу».

Спадарыня: «Сёньня — Някляева. Казаць можна ўсё. Цяжэй зрабіць. Ня бачна ніякіх справаў».

Спадар: «Я глядзеў… як яго? Беленькі такі выступаў. Ён і тое зробіць, і гэтае. Ня можа ён так адразу зрабіць — прыйсьці й зрабіць. Ужо колькі наш прэзыдэнт на сваім месцы — а нічога. Колькі сядзіць? Гэта патрэбны гады, гады».

Спадар: «Па-мойму, усё вядома загадзя. Шанцаў у іх няма!»

Спадар: «У асноўным прапагандуюць Лукашэнку. Больш я нікога ня чуў. А Лукашэнку я не хачу».

Спадарыня: «Не, яшчэ нікога ня чула. Проста ня ведала, што яны выступаюць па тэлевізары».

Спадар: «Зь іх толкам ніхто ня хоча быць прэзыдэнтам. Чуў учора па радыё, як адзін прывёў словы Напалеона. Маўляў, мала хацець, трэба ўмець зрабіць. А пры чым тут Напалеон? Напалеон той дзе? Яны выступаюць, але прысутнічае такая няўпэўненасьць».

Спадар: «Ня слухаю, бо з раніцы да вечару — праца, праца, праца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG