Сёньня адбылася рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. За каго зь іх вы аддалі б свой голас? Ці гатовыя вы галасаваць за апанэнтаў Лукашэнкі, ці патрэбны Беларусі новы прэзыдэнт? На пытаньні адказвалі гарадзенскія мінакі.
Спадар: "Нікога ня ведаю больш, увогуле. Нідзе нічога не відаць і не чуваць пра іншых. Ну як можна галасаваць за некага? У нас ня выбары, гэта ня выбары. Любы чалавек зажыраецца на сваім месцы, выбачайце за выраз. Любы чалавек, які б ён ні быў добры, ён не павінен пастаянна быць ля ўлады. Таму што любы чалавек псуецца, я так лічу. Хіба я ня маю рацыі? Па-мойму, такая ж грамадзкая думка, толькі ўсе баяцца выказваць".
Спадар: "Ня ведаю, хочам мы ці ня хочам, але Лукашэнка будзе, і ўсё".
Пэнсіянэр: "Ня ведаю. Мне галоўнае — вылечыцца. Напэўна, за Лукашэнку буду, ён пэнсію дабавіў нам".
Спадар: "Я ўвогуле ні за кога ня буду".
Спадарыня: "Вы бачыце: ніхто не адкажа зараз вам так, як трэба. Я хоць старая кляча, на Салаўкі не хачу… Але скажу так: перамены — трэба, каб былі. Вельмі прыгожа, калі чатыры-восем гадоў людзі служаць, бо гэтая пасада адна ў нас у краіне. Хай іншыя мужыкі таксама паспрабуюць сябе! Я кажу: на беларускай зямлі не адзін колас родзіць, на беларускай зямлі шмат каласоў, шмат разумных мужыкоў, хай пакіруюць!"
Пэнсіянэрка: "Нікога ня ведаю — за каго галасаваць? Няма інфармацыі. Мы ня бачылі па тэлевізары і прачытаць не маглі нідзе. Толькі бывае, ідзеш дзесь па вуліцы, чыёсьці прозьвішча прамільгне. Але ж мы яго ня ведаем, мы зь ім не сустракаліся".
Спадар: "Не, я буду, дапусьцім, за Лукашэнку галасаваць. Я ня бачу яму альтэрнатывы абсалютна ніякай. Ну, але прапаганда перадвыбарчая яшчэ не пачалася".
Спадар: "Хай да сьмерці сядзіць, ён жа тут усё ведае — як там улада ў яго".
Пэнсіянэрка: "І калі яго зараз прыбраць, то потым невядома што ўвогуле будзе".
Спадар: "Дэмакратычныя выбары прадугледжваюць зьмяняльнасьць прэзыдэнтаў. Я хацеў бы прагаласаваць за Някляева, я за яго і прагаласую, я яго крышку ведаю. Рэч у тым, што я сам працаваў калісьці на кіраўнічай, выбарчай пасадзе і ведаю, што іх трэба мяняць. Словам, у мяне ёсьць досьвед у гэтым".
Спадарыня: "Калі будзе нехта дастойны, то тады сапраўды прагаласую, бо трэба мяняць, каб ня быў пастаянна адзін і той жа. Але пакуль я нікога ня ведаю і ня бачу, апроч Лукашэнкі. Мы ўсе яго ведаем".