Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія парлямэнтары: Беларусі трэба карэктаваць заканадаўства


На думку Давіда Вадражкі, старшыні міжнароднага камітэту парлямэнту Чэскай Рэспублікі, і ягонага намесьніка Яна Гамачака, існаваньне ў беларускім заканадаўстве артыкула 193-1 стварае вялікія цяжкасьці для афіцыйнай рэгістрацыі палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

Пра гэта яны заявілі на прэсавай канфэрэнцыі, якая праходзіла ў менскім офісе руху "За свабоду". Чэскія парлямэнтары лічаць, што скасаваньне гэтага артыкула паспрыяла б большай адкрытасьці Беларусі.

Мэтай візыту ў Менск стала вывучэньне сытуацыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама стану правоў чалавека. Чэскія парлямэнтары сустракаліся з кандыдатамі ў прэзыдэнты Рыгорам Кастусёвым і Алесем Міхалевічам, а таксама зь іншымі палітыкамі і грамадзкімі дзеячамі.

Давід Вадражка сказаў, што прадстаўнікам беларускай пазыцыі было б значна прасьцей патрапіць у склад выбарчых камісіяў, калі б Беларусь скарыстала досьвед Чэхіі, дзе палітычныя партыі маюць заканадаўчыя гарантыі для сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG