Бальшыня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі ўжо перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію камплект дакумэнтаў, неабходны для афіцыйнай рэгістрацыі. Згодна з заканадаўствам, апошні дзень здачы дакумэнтаў прыпадае на суботу, 13-га лістапада. І таму заўтра Цэнтравыбаркам будзе працаваць у звычайным рабочым рэжыме.
Кожны кандыдат мусіць здаць у Цэнтральную камісію тры дакумэнты. Гэта — пісьмовая згода балятавацца ў прэзыдэнты, дэклярацыя аб прыбытку і маёмасьці, а таксама запоўненая анкета зь біяграфічнымі дадзенымі. Да іх Цэнтравыбаркам далучае яшчэ адзін дакумэнт — дадзеныя з абласных выбарчых камісіяў, якія пацьвярджаюць, што прэтэндэнт сабраў ня меней за 100 тысяч якасных подпісаў выбарцаў у сваю падтрымку.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што правілы дэкляраваньня сёлета спрасьціліся:
"Раней кандыдаты ў прэзыдэнты дэкляравалі свой прыбытак, прыбытак паўналетніх сваякоў, якія пражывалі зь імі сумесна, а таксама ўсіх сваякоў, якія адносяцца да блізкага кола, хоць тыя пражывалі і асобна. А цяпер кандыдаты ў прэзыдэнты мусяць прадставіць дэклярацыі толькі на сябе, сваю жонку і на паўналетніх сямейнікаў, але толькі тых, якія пражываюць зь імі сумесна".
Спадарыня Ярмошына таксама зьвяртае ўвагу на тое, што закон дазваляе выбарчай камісіі адмовіць у рэгістрацыі, калі неадпаведнасьць паміж рэальным прыбыткам і тым, які паказаны ў дэклярацыі, мае "істотны характар". З-за неканкрэтнасьці гэтай фармулёўкі раней узьнікала шмат спрэчак. Цяпер ЦВК афіцыйна вызначыла памер "істотнасьці", кажа спадарыня Ярмошына:
"Калі памылка будзе меней за 20% ад гадавога прыбытку кандыдата ў прэзыдэнты, то яна ня лічыцца памылкай. І ў такіх выпадках прэтэндэнт будзе абавязкова зарэгістраваны. У іншых выпадках ЦВК будзе рашаць пытаньне па кожным кандыдаце асобна. Таму што ў такіх выпадках права зарэгістраваць альбо не кандыдата належыць усё ж Цэнтральнай камісіі".
Яраслаў Раманчук здаў дакумэнты на рэгістрацыю ў ЦВК адным зь першых:
"Я думаю, што ў мяне праблем ня будзе. Мой прыбытак складаецца з ганарараў. І я пільна сачу за тым, колькі і дзе мне выплачваюць грошай. Я думаю, што калі ўсё будзе залежаць толькі ад гэтага, то верагоднасьць маёй рэгістрацыі складае 99%".
На праверку дакумэнтаў даецца 10 дзён. Але ЦВК, як сказаў сёньня "Свабодзе" сакратар камісіі Мікалай Лазавік, спадзяецца ўправіцца з гэтым раней. Таму і афіцыйная рэгістрацыя плянуецца на пэрыяд паміж 17 і 19 лістапада.