Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кустурыца хваліць Лукашэнку


Эмір Кустурыца па прылёце ў Менск
Эмір Кустурыца па прылёце ў Менск
Аляксандар Лукашенка 9 лістапада ўручыў сэрбскаму кінарэжысэру Эміру Кустурыцы адну з галоўных узнагародаў кінафэстывалю "Лістапад" -- спэцыяльны прыз кіраўніка дзяржавы "За захаваньне і разьвіцьцё традыцыяў духоўнасьці ў кінаматсацтве".

На сустрэчы Лукашэнка прапанаваў Кустурыцы супрацоўніцтва зь беларускімі кінэматаграфістамі, перадае БелТА.

"Калі вы захочаце зьняць нешта саліднае, няхай і не зьвязанае зь Беларусьсю, дык мы палічым за гонар супрацоўніцтва з такім чалавекам, бо ён ня ўмее здымаць кепскіх фільмаў" – сказаў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік таксама назваў Кустурыцу сваім аднадумцам. "Па шмат якіх пытаньнях нашыя погляды абсалютна падобныя".

У сваю чаргу Эмір Кустурыца сказаў, што Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай так, каб захаваць незалежнасьць. "Бялград разбамбілі не таму, што сэрбскі народ рабіў злачынства, а таму, што Мілошавіч не дазволіў, каб у краіну прыходзілі карпарацыі. Вы адзіная краіна, якая дабілася посьпеху, і вашыя тавары знаходзяцца ў вашых руках", -- сказаў Кустурыца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG