Апазыцыйныя партыі праводзяць дзясяткі судовых працэсаў, аспрэчваючы неўключэньне сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў. Станоўчых судовых рашэньняў пакуль няма. У Цэнтральным райсудзе Менску лідэр АГП Анатоль Лябедзька абвінаваціў адміністрацыю Цэнтральнага раёну Менску ў падрыхтоўцы да фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
Адным з тых, каго не ўключылі ў склад 33-й участковай выбарчай камісіі Менску, стаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Разам зь ім у камісіі Цэнтральнага раёну ня трапілі больш за 40 актывістаў партыі. Рашэньне адміністрацыі Цэнтральнага раёну АГП аспрэчыла ў судзе. Інтарэсы партыі на працэсе прадстаўляў Анатоль Лябедзька.
У судзе быў выяўлены мэханізм, як усё гэта рабілася. Падрыхтоўкай рашэньня па стварэньні 52 участковых камісій займалася начальніца аддзелу арганізацыйна-прававой працы Алена Бязручка. Яна ж і прадстаўляла інтарэсы раённай вэртыкалі ў судзе. 2 лістапада спадарыня Бязручка падала на паседжаньне адміністрацыі праект пастановы, якая аднагалосна была ўхваленая чыноўнікамі. Галасавалі сьпісамі, кандыдатуры вылучаных сябраў камісій ніяк не абмяркоўваліся. Ва ўсе камісіі трапілі па 11 асоб, хоць закон дазваляе ўтвараць камісіі складам да 19 чалавек. Месца апазыцыянэрам у камісіях збольшага не знайшлося, затое туды трапілі амаль усе кандыдаты, вылучаныя праўрадавымі арганізацыямі і партыямі: БРСМ, «Белай Русьсю», Сацыяльна-спартыўнай партыяй.
На зададзенае ў судзе пытаньне, чым кіравалася адміністрацыя Цэнтральнага раёну, вызначыўшы ліміт на колькасны склад камісіяў у 11 чалавек, Алена Бязручка адказала: «Досьведам мінулых выбарчых кампаній». Яна патлумачыла таксама, што ніякіх асаблівых крытэраў адбору кандыдатаў камісіі не было і што адміністрацыя дзейнічала ў межах сваёй кампэтэнцыі.
На пытаньне Анатоля Лябедзькі, зь якой жа прычыны адмовілі яму і 40 актывістам АГП, спадарыня Бязручка зьвярнула ўвагу толькі на той факт, што іхняя заяўка была пададзеная ў апошні дзень, хоць і прызнала, што парушэньня закону тут няма.
Анатоль Лябедзька ў сваім заключным слове на працэсе зрабіў выснову:
«Для мяне зусім зразумела, што адміністрацыя Цэнтральнага раёну Менску правяла вялікую працу па фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкай кампаніі на тэрыторыі раёну. Яны адмовілі прадстаўнікам апазыцыйнай палітычнай партыі АГП у праве прымаць удзел у працы ўчастковых камісій і кантраляваць іх».
На гэтую заяву ніяк не адрэагавалі ні прадстаўніца адміністрацыі, ні судзьдзя, ні пракурор. Прамаўчалі. Паводле Анатоля Лябедзькі, АГП і яе кандыдат на прэзыдэнта Яраслаў Раманчук пацярпелі ад палітычнай дыскрымінацыі. Прыярытэт партыяў як суб’ектаў палітычнай дзейнасьці, замацаваны ў Канстытуцыі і законах, увогуле быў праігнараваны. І гэта адбылося ня толькі ў Цэнтральным раёне сталіцы і ня толькі адносна АГП. Ад дыскрымінацыі пацярпелі ўсе апазыцыйныя партыі — па краіне ва ўчастковых камісіях апазыцыю будзе прадстаўляць толькі чвэрць працэнта ад агульнага складу.
Тым ня меней Анатоль Лябедзька лічыць, што аспрэчваць такія рашэньні трэба, і такія пазовы толькі ад АГП пададзеныя ў дзясяткі судоў. Нягледзячы на тое, што ніводзін суд дагэтуль не падтрымаў апазыцыянэраў. У тым ліку і суд Цэнтральнага раёну Менску, які прызнаў, што адміністрацыя дзейнічала ў межах сваёй кампэтэнцыі.
Лябедзька: «Трэба праз такія дзеяньні гаварыць, што гэта неканстытуцыйна, што гэта ня ёсьць плюралізм, што гэта дыскрымінацыя… У многіх рэгіёнах мы проста аказаліся бяз нашых прадстаўнікоў у камісіях. У Салігорску — ніводнага чалавека, у Магілёўскай вобласьці — ніводнага. Гэтая адкрытая дыскрымінацыя сьведчыць пра тое, што Лукашэнка гаворыць Сікорскаму і Вэстэрвэле адно, а робіць іншае».
Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы, прычына такіх рашэньняў — ня толькі ў тэндэнцыйнасьці адміністрацый і судоў, але і ў недасканаласьці выбарчага заканадаўства:
«Судзьдзі ўхіляюцца ад фактычнага вывучэньня матэрыялаў справы, ад тых праблем, пра якія кажуць заяўнікі — дыскрымінацыі палітычнай партыі, напрыклад. Гэта нават не адлюстроўваецца ў рашэньнях судоў, наколькі мы аналізуем цяперашнюю выбарчую кампанію. Судзьдзі фармальна адыходзяць ад гэтага пытаньня, хоць палітычны плюралізм і ўдзел палітычных партый у выбарчых працэсах зьяўляюцца прыярытэтнымі паводле Канстытуцыі».

Гэтая адкрытая дыскрымінацыя сьведчыць пра тое, што Лукашэнка гаворыць Сікорскаму і Вэстэрвэле адно, а робіць іншае.