Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты клічуць на плошчу


Апазыцыйныя кандыдаты Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў і прадстаўнік Яраслава Раманчука Анатоль Лябедзька заклікалі выбарцаў прыйсьці 24 лістапада ў гадавіну рэфэрэндуму 1996 году на Кастрычніцкую плошчу ў Менску на сустрэчу ў рамках выбарчай кампаніі.

Паводле Ўладзімера Някляева, "на сёньня пляцоўкай нашых размоваў зьяўляецца толькі плошча". Сёньня, лічыць прэтэндэнт, ужо можна лічыць, што выбары ў Беларусі ня пройдуць ні свабодна, ні справядліва.

Апазыцыйныя кандыдаты прызналі, што размовы пра адзінага кандыдата ня маюць пэрспэктываў, але застаецца пытаньне аб агульнай стратэгіі ў часе кампаніі.

На сустрэчу не прыйшлі Алесь Міхалевіч, Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў.

Паводле Анатоля Лябедзькі, мэта гэтай кампаніі як максымум — перамога, а як мінімум — пачатак рэальных перамоваў з уладай пры міжнародным пасярэдніцтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG