Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя правярае вандалізм у Курапацкім лесе


Міліцыя праводзіць праверку ў сувязі з тым, што невядомыя зламалі 38 крыжоў ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

"У міліцыю паступіў званок пра тое, што ў Курапатах пашкоджаныя крыжы. Праводзіцца праверка", — паведамілі Інтэрфаксу ў Бараўлянскім аддзеле ўнутраных спраў Менскага раёну. Іншыя падрабязнасьці ў міліцыі паведаміць адмовіліся.

Ва ўпраўленьні ўнутраных спраў Менскай вобласьці паведамілі, што "на месца здарэньня выяжджала апэратыўна-сьледчая група. Яна зрабіла агляд месца здарэньня, дадзеныя запратакаліраваныя.

Зламаныя 38 крыжоў. Крымінальная справа пакуль не пачатая. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі ёсьць 10 дзён на правядзеньне праверкі", — паведамілі ва ўпраўленьні ўнутраных спраў.

Гэта ня першы выпадак вандалізму ў Курапатах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG