Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дні смутку па ахвярах “Пінскдрэва” абвясьцілі толькі на Берасьцейшчыне


Кіраўнік Берасьцейскага аблвыканкаму Канстанцін Сумар падпісаў распараджэньне пра абвяшчэньне 3 і 4 лістапада Дзён смутку па ахвярах пажару на «Пінскдрэве», які здарыўся 25 кастрычніка.

Як піша БелТА, у гэтыя дні ў вобласьці будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі і скасаваныя забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.

Аляксандар Мілінкевіч ды іншыя прадстаўнікі апазыцыі заклікалі Аляксандра Лукашэнку абвесьціць нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Пінску, у выніку якой загінула 14 чалавек. Але Лукашэнка пакуль не адрэагаваў на гэты заклік і ня выказаў спачуваньня сем’ям ахвяраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG