Рада Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў выступіла з заявай у сувязі з выбухам на «Пінскдрэве».
БКДП зазначае, што, "ажыцьцяўляючы пастаянны маніторынг вытворчасьцяў, умоў бясьпекі працы на іх, мы сёньня маем усе падставы заявіць: Беларусь стаіць на парозе тэхнагеннай катастрофы".
Як паведамляе БелаПАН, у заяве падкрэсьліваецца, што ўзровень зношанасьці асноўных фондаў, абсталяваньня на шматлікіх беларускіх прадпрыемствах «дасягнуў крытычнай адзнакі». «Горш за ўсё, што многія кіраўнікі прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ў цісках камандна-адміністрацыйнай сыстэмы, вымушаныя грэбаваць элемэнтарнымі ўмовамі бясьпекі працы»,- адзначаецца ў дакумэнце.
«Страта на вытворчасьці нават аднаго чалавека — надзвычайнае здарэньне. Страта чатырнаццаці чалавек — трагедыя нацыянальнага маштабу. Любая палітычна і сацыяльна адказная ўлада рэагуе на яе хутка і апэратыўна. Рэагуе адміністрацыйна, выяўляючы прычыны таго, што выклікала парушэньні правілаў бясьпекі працы, рэагуе палітычна, накіроўваючыся неадкладна да месца трагедыі і абвяшчаючы жалобу. Нічога гэтага Беларусь так і не дачакалася. Цэлы тыдзень улада займалася чым заўгодна: слала віншаваньні з нагоды разнастайных юбілеяў, інспэктавала рэгіёны, адкрывала спартыўныя комплексы ў Берасьці, па злой іроніі лёсу зусім недалёка ад месца трагедыі. На застылы ад гора Пінск часу і спагады не хапіла», — гаворыцца ў заяве.
Рада БКДП выказвае шчырыя спачуваньні сем’ям і блізкім загінуўшых.