Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле пра візыт у Менск: "Ён будзе нялёгкі"


Гіда Вэстэрвэле
Гіда Вэстэрвэле
Як адзначаюць нямецкія СМІ, сёньняшняя паездка міністра замежных спраў Нямеччыны (першая за 15 гадоў), паводле вызначэньня цяперашняга кіраўніка нямецкага МЗС Гіда Вэстэрвэле, будзе "нялёгкім візытам".

Тэма Беларусі прагучала яшчэ ўчора ў Маскве ў часе перамоваў паміж Вэстэрвэле і расейскім міністрам Сяргеем Лаўровым поруч з такімі пытаньнямі, як бязьвізавы рэжым, дактрына НАТО, справа Хадаркоўскага ды іншыя. Абодва міністры ўсклалі "вялікія надзеі на прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева, чыя палітыка на іх думку, значна больш гнуткая, чым у яго папярэдніка, цяперашняга прэм'ер-міністра Ўладзімера Пуціна"...

Паводле выданьня Märkische Allgemeine, Лаўроў ня стаў "рабіць сакрэту з таго, што Расея, таксама як і ЭЗ, мае вялікія праблемы зь беларускім дыктатарам Аляксандрам Лукашэнкам. Менавіта таму Масква хоча накіраваць афіцыйных назіральнікаў на маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары. Для Вэстэрвэле тэма выбараў таксама вельмі важная. Таму ён мае намер разам з польскім міністрам Радаславам Сікорскім сустрэцца сёньня ў Менску як зь беларускім кіраўніцтвам, так і з апазыцыяй"

Як падаюць нямецкія СМІ, міністры Вэстэрвэле і Сікорскі плянуюць ня толькі правесьці ў Менску афіцыйную прэсавую канфэрэнцыю разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, але і сустрэцца па-за яе рамкамі з прадстаўнікамі розных беларускіх СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG