Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту ў Менск "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".
Пра гэта ў размове з агенцтвам DPA заявіла генэральны сакратар нямецкай сэкцыі "Міжнароднай амністыі" Моніка Люкэ.
Паводле Монікі Люкэ, кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства павінен таксама заклікаць афіцыйны Менск спыніць арышт мірных дэманстрантаў і цэнзуру ў СМІ.
У Менск нямецкі міністар прыбудзе ў аўторак пасьля наведаньня Літвы і Расеі.
Свой візыт у Беларусь падчас кампаніі прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай краіне Вэстэрвэле разам з сваім польскім калегам Радаславам Сікорскім робіць на даручэньне ЭЗ. На перамовах зь беларускім міністрам Сяргеем Мартынавым і прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам пасланцы Эўразьвязу маюць засяродзіць увагу на пытаньні свабодных і справядлівых выбараў.
DPA ўзгадвае, што пасьля мінулых "ашуканскіх прэзыдэнцкіх выбараў у 2006 годзе і здушэньня акцый апазыцыі" ЭЗ мусіў увесьці санкцыі ў дачыненьні да высокіх беларускіх чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам.