Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэстэрвэле выказаў заклапочанасьць справай Хадаркоўскага


Міністар замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле выказаў сур'ёзную заклапочанасьць ходам другога працэсу былых кіраўнікоў кампаніі ЮКОС -- Хадаркоўскага і Лебедзева. Падчас сёньняшніх перамоваў ў Маскве з міністрам замежных справаў Расеі Сяргеям Лаўровым. Вэстэрвэле адзначыў, што ў інтарэсах Масквы улічыць меркаваньні расейскай і міжнароднай супольнасьці наконт гэтага працэсу. Лаўроў у адказ заявіў, што абарона і абвінавачваньне ўжо выказалі сваю пазыцыю, "і цяпер вырашыць суд".
XS
SM
MD
LG