Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Каб ня я, апазыцыянэры подпісы не сабралі б


Аляксандар Лукашэнка сёньня ў часе паездкі па Берасьцейшчыне заявіў, што яму ўсё адно, колькі кандыдатаў будуць змагацца за прэзыдэнцкі пост:

«Мне ўсё адно: будзе іх 17 ці ў альтэрнатыве будзе адзін, ці два. Калі яны сапраўдныя палітыкі, яны змагацца будуць. Калі ніякія — хутчэй за ўсё, забаяцца ўступаць у адкрытую палітычную бойку», — сказаў Лукашэнка і пасьля дадаў: «Бойкі ня будзе, мы будзем годна паводзіцца», перадае словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Лукашэнка сказаў, што ў яго не было часу, каб сур’ёзна заняцца перадвыбарчай кампаніяй:

«Я нават, шчыра кажучы, ня ведаю, колькі сабрана ў мяне галасоў». Аднак жа, паводле ягоных слоў, на тым тыдні было сабрана 1,3 мільёна подпісаў.

Выказаўся прэзыдэнт і наконт шанцаў сваіх супернікаў на выбарах:

«Сьпярша іх было ці то 17, ці то 19. Потым з пэўных прычынаў яны пачалі, як у народзе кажуць, „звальваць“ з гэтай дарожкі». «Калі з насельніцтвам не сутыкаесься, здаецца, усё кепска, за нас людзі прагаласуюць. Пайшлі да народу. Аказалася, што і подпісы цяжка зьбіраць. Калі б я не зьвярнуўся і не папрасіў людзей, каб яны падпісаліся за іх, так яны б подпісы і не сабралі. І вось, сутыкнуўшыся з думкай народу лоб у лоб, яны зразумелі, што ноль і адну сотую працэнта ці, колькі там можа быць, адзін, два, тры, пяць працэнтаў могуць набраць у выбарах».

Потым дзейны кіраўнік дзяржавы зноў зьвярнуўся да тэмы магчымага зьняцьця кандыдатаў:

«Калі ўжо ня выйграем у Лукашэнкі, давай ці здымацца, ці пакінем аднаго-двух». «Каб уберагчы, як яны кажуць, свой твар ад разгрому, трэба здымацца. Першы тактычны хітрык у іх: пакінуць Лукашэнку аднаго. Калі ласка! Мяне гэта не напружвае». «Людзі зразумеюць, чаму яны не пайшлі змагацца за гэты пост. Зноў бізнэс, зноў грошы, хтосьці дзесьці штосьці сабе атрымаў, пакрысе на год-два хопіць, а там новыя выбары, там яшчэ хтосьці, напэўна, дасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG