На перакрыжаваньні вуліц Гогаля і Савецкай у Берасьці быў затрыманы актывіст Юрка Бакур. Разам са Зьмітром Шурхаем ён сёньня вазіў сабраныя подпісы па рэгіёнах вобласьці. Зьмітра Шурхая затрымалі некаторы час таму, па падазрэньні аб тым, што ў яго фальшывыя правы кіроўцы.
Юрка Бакур цяпер знаходзіцца разам зь міліцыянтамі на перакрыжаваньні. Міліцыянты пасьля затрыманьня патэлефанавалі некаму і кагосьці чакаюць. На месца затрыманьня прыехаў праваабаронца Раман Кісьляк, які кажа, што сытуацыя пачынае нагадваць нейкую зачыстку.
У Юркі Бакура з сабою каля 500 падпісных лістоў з подпісамі за Віталя Рымашэўскага. Міліцыянты хочуць іх забраць.