Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зьберажэньні трымаю ў трохлітровым слоіку…”


Ці верыце вы запэўніваньням улады, што новай дэвальвацыі рубля ў Беларусі ня будзе? У якой валюце захоўваеце зьберажэньні? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадар: «Не, не давяраю я ім. Таму што такая ўлада. А якая ўлада — такія і ўставы: кажуць адно, а ў жыцьці атрымліваецца іншае. А рубель абваліцца, бо ён ня зможа трымацца на словах, на хвальбе і пазыках. Дзяржава цалкам загразла ў пазыках. А зьберажэньні трымаю ў трохлітровым слоіку, і толькі ў далярах альбо эўра, адзінае, што адкуль яны ў пэнсіянэра…»

Спадарыня: «Я так разумею, што да выбараў нічога ня будзе зьмяняцца, а ўжо пасьля… паглядзім. А зьберажэньняў у мяне няма наагул».

Спадарыня: «Ой, ня ведаю: 50 на 50».

Карэспандэнт: «А свае зьберажэньні ў якой валюце трымаеце?»

Спадарыня: «І ў беларускіх, і ў далярах, але якія там зьберажэньні ў пэнсіянэра…»

Спадарыня: «Я сабе два разы на дзень ня веру, ня тое, што камусьці…»

Карэспандэнт: «А свае зьберажэньні ў якой валюце трымаеце?»

Спадарыня: «Па праўдзе кажучы, такіх зьберажэньняў, каб іх яшчэ і захоўваць, у мяне няма. Гэта некалі нашыя бацькі ад свайго заробку маглі адкласьці нешта, а ў мяне такога няма, нават на навуку дзецям і тое няма. Яны разыходзяцца, як і прыходзяць, часьцей іх не хапае».

Праграма пяцігодкі выконваецца, бярэцца курс на падвышэньне ўзроўню жыцьця народу, вытворчасьці тавараў, то ад чаго будзе рубель абясцэньвацца…
Спадар: «Я веру, што рубель не абясцэніцца. Праграма пяцігодкі выконваецца, бярэцца курс на падвышэньне ўзроўню жыцьця народу, вытворчасьці тавараў, то ад чаго будзе рубель абясцэньвацца…»

Карэспандэнт: «А свае зьберажэньні ў якой валюце трымаеце?»

Спадар: «У беларускай, паколькі большы працэнт, чым ад даляраў можна атрымаць у банку».

Спадарыня: «Я наагул ва ўсім сумняваюся і жыву, як хачу»

Карэспандэнт: «А свае зьберажэньні ў якой валюце трымаеце?»

Спадарыня: «У беларускай, паколькі за ўсё разьлікі ў беларускай, а такіх грошай, каб захоўваць у замежнай валюце, я папросту ня маю».

Спадар: «Не магу вам нічога сказаць: можа нешта будзе, а можа і ня будзе. Грошы я захоўваю ў рублях, бо жыву ў вёсцы, і там нават няма дзе іх памяняць, калі спатрэбяцца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG