Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Патрульныя зьбілі нашага сябра, і цяпер ён у рэанімацыі”


«Ці ведаеце вы пра факты зьбіцьця грамадзян у міліцыі?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадар: «Скаргі чуў, але сам такіх фактаў ня бачыў».

Спадарыня: «Мы з такім не сутыкаліся ніколі».

Спадар: «Перавышэньне службовых паўнамоцтваў, у прынцыпе, магчымае ў нашай краіне».

Спадар: «Учора, напрыклад, ішоў патруль. Мы гулялі тут, ля фантану. Падышоў патруль і нашага сябра зьбіў. Ні з-за чаго. Цяпер ён ляжыць у рэанімацыі ў абласным шпіталі».

Спадар: «Чуў, расказвалі. Затрымалі і пры гэтым ужывалі фізычную сілу. Гэта было са знаёмым. Падчас размоваў даведваесься, такія факты ўсплываюць».

Спадар: «У жыцьці? Я думаю, што так, але сам я ня ведаю».

Спадар: «Я чуў пра зьбіцьцё. Мой знаёмы апавядаў, што міліцыянты затрымалі хлопца. Трымалі яго тры дні, жахліва пабілі. Ну, і навешалі на яго некалькі злачынстваў: адно згвалтаваньне, рабаўніцтва з узломам і яшчэ нейкае драбнейшае злачынства. Атрымлівалася, што яны за месяц плян раскрыцьця злачынстваў ня выканалі й спрабавалі павесіць злачынствы на яго. Ён потым дабраўся да тэлебачаньня і ўсё расказаў».

Спадар: «Ніколі я не трапляў туды і нікому ня раю. Паводзь сябе прыстойна, і ніхто цябе біць ня будзе — ні ў міліцыі, ні на дварэ».

Спадар: «Вядомыя, надта вядомыя. Карацей, нашы знаёмыя трапілі ў выцьвярэзьнік. Пабілі іх там, паламалі рэбры. Аднак нічога яны нікому не даказалі».

Спадар: «Быў выпадак. У нашым горадзе міліцыянт зьбіў чалавека, зьбіў на машыне. Кажуць, быў п’яны міліцыянт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG