Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявону Вольскаму – 45!



14 верасьня свой 45-ы дзень нараджэньня сьвяткуе Лявон Вольскі, беларускі музыка, літаратар, мастак, заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі».

Лявон і нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х.

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — N.R.M. («Незалежная Рэспубліка Мроя»), якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога напісаў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі.

Увесь верасень у эфіры ранішняй і Начной “Свабоды” слухайце песьні Лявона Вольскага з праекту “Саўка ды Грышка”.

Гісторыя аднаго цуду Лявон Вольскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG