Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: Я ня веру ў самагубства Алега Бябеніна


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Лідэр «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Саньнікаў заяўляе, што ў сьмерці заснавальніка й кіраўніка сайту charter97.org шмат што выклікае вялікія сумневы.

Саньнікаў: «Па просьбе родных мы не давалі інфармацыю да правядзеньня судмэдэкспэртызы. Я быў на месцы трагедыі і мушу сказаць, што я ня веру ў самагубства Алега Бябеніна. Шмат што выклікае моцныя сумневы. Не было знойдзена ніякай запіскі, апошнія смс, якія ён адпраўляў сябрам, сьведчаць пра тое, што ён зьбіраўся зь ім у кіно вечарам у чацьвер. Тыдзень таму Алег вярнуўся зь сям’ёй з адпачынку ў Грэцыі. Дзіўна, што МУС ужо распаўсюджвае сваю вэрсію, не дачакаўшыся судмэдэкспэртызы.

У нас былі вялікія пляны, мы сустракаліся кожны дзень. Алег мой сябра, ён асноўны член маёй каманды, цудоўны журналіст і вельмі надзейны чалавек. Мае шчырыя спачуваньні жонцы, бацькам і ўсім сваякам Алег», паведамляе «Хартыя-97».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG