Менск, бадай, адзіная з эўрапейскіх сталіц, у якой няма ніводнага сэкс-шопу. Ажно сорамна становіцца за родны горад. Між тым, цалкам відавочна, што патрэба ў гэткіх крамах ня меншая, чым у аптэках, і адназначна большая, чым у помніках Пушкіну. Прадукцыя, якую прапануюць крамы такога кшталту, умацоўвае сям’ю, спрыяе захаваньню сэксуальнага здароўя, дапамагае запабегнуць небясьпечных для грамадзтва псыхічных і фізычных адхіленьняў і – што, відаць, самае важнае – абуджае фантазію і ўзбагачае сьвет нашых адчуваньняў…
Прыкладна так, трошкі блюзьнерачы, але па вялікім рахунку абсалютна сур’ёзна я выказаўся неяк у сваім блогу, а потым і ў “адмысловай” інтэрнэт-суполцы raspusta_by. Некаторыя абазнаныя чытачы адразу ж уступіліся за гонар сталіцы і запярэчылі: ёсьць у Менску сэкс-шопы, ёсьць! Называліся замаскаваны пад сэканд-хэнд пакойчык недзе на Экспабеле, ды яшчэ закуточак на Ждановічах, ды яшчэ недалёка ад інстытуту культуры быў сэкс-шоп, але не пасьпеў адкрыцца, як яго зачынілі. І гэта нялічачы пары-тройкі віртуальных крамаў, якія забясьпечваюць ананімнасьць пакупкі і дастаўку тавару на дом – стоячы ў перадпакоі, галодны малады кур’ер папросіць расьпісацца і будзе доўга ўключаць замоўлены прыбор, блытаючыся ў кнопках і анатамічных тэрмінах (потым высьветліцца, што батарэйкі ў камплект не ўваходзяць).
Так гэта ці не, але сапраўднае інтым-крамы, дзе ўсё можна было б памацаць і панюхаць і якая годна прэзэнтавала б сэкс-індустрыю на фоне іншых індустрый: трактарабудаўнічай, віна-гарэлачнай і піянэрагадоўчай, за гады незалежнасьці ў Менску так і не зьявілася. На маёй памяці было некалькі спробаў наблізіць такім чынам Менск да заходніх гарадзкіх стандартаў, але кожны раз мясцоваму сэкс-шопу ўдавалася праіснаваць усяго некалькі месяцаў. Такое адчуваньне, што ўлады (ад якіх, у выніку, залежыць лёс любой прыватнай крамы) вядуць зь менчукамі тонкую сэксуальную гульню, любоўна дражнячы іх, то падпускаючы бліжэй, то аддаляючы ад магчымасьці мець нармалёвую інтым-краму. Любы сэксапатоляг скажа, што такая гульня ў дражнілкі, безумоўна, добрая для прэлюдыі, але павінна некалі скончыцца паўнавартасным сэксам.
Асартымэнт такое (ды і любое крамы) мусіць зацьвердзіць выканкамаўскі чыноўнік, якому почасту здаецца, што, даючы дазвол на продаж нявіннага вібратара, ён санкцыянуе пабудову дзевяціпавярховага бардэля побач зь сярэдняй школай. А сам гэты чыноўнік – не абавязкова такі просты, якім здаецца ў прыёмныя гадзіны: ня выключана, што кожную ноч ён бачыць салодкія сны пра тое, як эякулюе на папярэдне зьвязаную і ўкрыжаваную загадчыцу аддзелу моладзі. Даволі нявінная, калі разабрацца, мара, пры ўмове ўзаемнай згоды, ва ўсялякім выпадку нічога супрацьнатуральнага. Ды толькі немагчымасьць яе спраўдзіць ці хаця б чымсьці кампэнсаваць робіць чыноўніка злоснай, панылай істотай, якая схільная забараніць усё, штослабейшае за яе, і якая хто ведае да чаго можа дайсьці ў пошуках рэалізацыі сваіх патаемных жаданьняў – да згвалтаваньня, забойства, калецтва, розумапамрачэньня… Сэкс-шопу зь лялькамі для патрэбаў дадзенага індывіда паблізу няма.
Недалёка ад нашага чыноўніка адышла і грамадзкасьць. Чамусьці пад ёй маюцца на ўвазе які-небудзь бацюшка Агамэмнан, ці суседка Міліца Ільлінішна, ці загадчыца РАНА, ці вэтэраны, але ніяк не патэнцыяльныя пакупнікі сэкс-тавараў. Дый хіба не магла б знайсьці ў сэкс-шопе нешта на свой густ і гэтая кампанія? Анальныя шарыкі для Агамэмнана, шматфункцыянальны вібратар для Міліцы Ільлінішны, бізун і шыкоўныя лакіраваныя кайданкі для загадчыцы, якаснае нямецкае порна – калі не для вэтэранаў, дык для іх унукаў.
А ці трэба нам яно, запытаецца Міліца Ільлінішна, астыўшы? (сытуацыя амаль нерэальная, людзі яе загартоўкі – неверагодныя hot things і так проста не астываюць).
Адсутнасьць сапраўдных сэкс-шопаў – прыкмета несвабоды. Несвабоды ня толькі сэксуальнай, але і асабістай, палітычнай, эканамічнай, культурнай, якой заўгодна. Чалавек, пазбаўлены права выбару, падобны да зьняволенага – колькі б ён ні крычаў пра тое, што ўсім задаволены. Словы пра ўмацаваньне сям’і і сэксуальнае здароўе былі сказаныя ня проста так. Замест змрочнай, нэўратычнай і банальнай, а часам папросту вымушанай сужэнскай здрады – расквечаныя яркімі эмоцыямі мастурбацыйныя радасьці, гарантаваная гігіена заміж выкарыстаньня ў якасьці сэксуальных цацак непрыдатных для гэтага прадметаў, душэўная раўнавага дзякуючы выкіду энэргіі і задаволеньню самых далікатных жаданьняў, накіроўваньнесэксуальнай агрэсіі ў бясьпечнае рэчышча, адноўлены шал даўно згаслых пачуцьцяў, абуджэньне фантазіі, шырэйшая гама эмоцый, патэнцыял для творчасьці, прыемнае (і карыснае) спазнаньне сябе ды іншых, адкрыцьцё сваіх прыхаваных магчымасьцяў, шчыльнейшае збліжэньне з тымі, каго кахаеш. У гарадах, дзе можна зь лёгкасьцю адшукаць сэкс-шоп, жыць бясьпечней і весялей, бо там менш крывадушнікаў, кожны трэці зь якіх хварэе на нейкую сэксуальную манію, там наогул ніхто не зацыкліваецца на сэксе, бо ён успрымаецца як нешта натуральнае, а ня як таропкі грэх пад коўдраю дабрадзейнасьці.
Толькі свабодны чалавек наведае сэкс-шоп без пачуцьця віны, старанна прышчаплянага яму чыноўнікамі, Міліцамі і айцамі Агамэмнамі. Напэўна, нездарма першаадкрывальніцай у гэтай галіне была нямецкая лётчыца Бэата Узэ. Яшчэ ў дзяцінстве яна марыла лятаць і нават аднойчы, прачытаўшы гісторыю пра Ікара, змайстравала сабе крылы ды пырхнула з даху бацькоўскага дома – і цудам засталася жывая. Неба вабіла Бэатэ як сымбаль свабоды. У маладосьці яна атрымала лётчыцкую ліцэнзію, ваявала ў складзе Люфтвафэ, а ў 1962 годзе адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп – у Фленсбургу, стаўшы адным з тых першых камянёў, якія вырвала з бруку і шпурнула ў твар замерламу ў місіянэрскай позе грамадзтву вялікая сэксуальная рэвалюцыя. Спачатку яе краму спрабавалі зачыніць, а саму Бэатэ абвінавачвалі ў амаральнасьці, падрыве асноваў грамадзтва і разбэшчваньні моладзі. Але часы даўно зьмяніліся, перад сьмерцю яна атрымала дзяржаўны ордэн, крыж “За заслугі”.
Заслугі Бэатэ былі, па сутнасьці, у тым, што яна пасьпяхова і не здаючыся працягвала сваю “амаральную” дзейнасьць па “падрыве асноваў і разбэшчваньні”. Часы зьмяніліся, грамадзтва здолела прызнаць, што яно мае сэкс і што яно хоча мець добры сэкс – мужны ўчынак. Сэкс-шоп стаў гэткім жа звыклым атрыбутам гораду, як кіёск або сьветлафор – але ня ў Менску.
Вядома ж, тыя прылады, якія прапануе асартымэнт нармальнага сэкс-шопу, ніколі не заменяць жывога чалавека – а такія страхі даволі распаўсюджаныя, чалавецтва ўсё глыбей грузьне ў віртуальным сьвеце, на паверхні толькі і засталіся, што полавыя органы і кончыкі пальцаў. Гадоў дзесяць таму я напісаў для часопісу “Всемирная литература” рэцэнзію на раманпольскага аўтара Ежы Сасноўскага “Апокрыф Аглаі”. У кнізе распавядалася пра польскага піяніста, які бяз памяці закахаўся ў дзяўчыну па імені Ліля… Відавочна, што іх нічога ня зьвязвала так моцна, як сэкс, сэкс безаглядны, амаль няспынны, піяніст кінуў дзеля сэксу зь Ліляю ўсё, кар’еру, бацькоў, мары, пляны; урэшце высьветлілася, што Ліля – ні што іншае, як робат Аглая, якім кіруюць на адлегласьці, праз жанчын-апэратараў, савецкія спэцслужбы – іх мэтаю было высьветліць ступень псыхафізычнай залежнасьці чалавека ад сэксуальных імпульсаў.
Можа быць, усё наадварот, можа, тавары, што прадаюцца ў сэкс-шопах, – гэта матэрыял для стварэньня кожнаму з нас сваёй уласнай Аглаі, якая з часам цалкам заменіць чалавеку жывыя стасункі з жывымі людзьмі, якая зробіць чалавека лянівым стварэньнем, напаўэлоем, напаўморлакам, якое будзе баяцца кантакту з сабе падобнымі і шукаць ва ўсім лёгкага і бясьпечнага эрзацу? Ня ведаю – у мяне, калі я ўваходжу ў прыцемкі інтым-шопу, такога адчуваньня няма. Бо я ведаю, што прыйшоў у краму, а ня ў храм.
Такія крамы “клубнічнага” накірунку – не раскоша і не легкадумнасьць. Ня трэба думаць, што нікога не хвалюе, у якіх кварталах яны знаходзяцца. Гамбург у гэтым сэнсе – узорны горад, большасьць сэкс-шопаў тут сканцэнтраваная паблізу ад порту, у раёне Санкт-Паўлі, на сусьветнавядомай вуліцы Рэпэрбан, гэтым праспэкце Граху, гэтай Алеі Поўнай Свабоды, гэтай авэню Забаваў і Гульлівага Настрою. Ня хочаш – не глядзі, а захочаш – завітвай! Іншыя ўстановы такога кшталту ёсьць адно каля вакзалу – чамусьці ў большасьці наведаных мной гарадоў піп- і стрып-шоў, а таксама інтым-шопы туляцца да вакзалаў. У большасьці, але ня ў горадзе-героі М.
Калі ўлада раптам пераменіцца і на слупах будуць вісець балёнікі іншых колераў, непазьбежна паўстане пытаньне, куды дзяваць шматлікія новапаўсталыя менскія сэкс-шопы. Здаецца, ня трэба сьпяшацца пераймяноўваць сталічныя вуліцы – можна пакінуць некалькі з самымі сэксуальнымі назвамі, на якія такі багаты родны Менск: Галадзеда, Мясьнікова, Амбулаторная, Лажынская, Наклонная, Вясёлкавая, 1-ы, 2-і Сыліконавыя завулкі і завулак Казарменны, Чайлыткі, Энэргетычная, Ногіна, Румянцава… Чым ня назвы для менскіх рэпэрбанаў?
Прыкладна так, трошкі блюзьнерачы, але па вялікім рахунку абсалютна сур’ёзна я выказаўся неяк у сваім блогу, а потым і ў “адмысловай” інтэрнэт-суполцы raspusta_by. Некаторыя абазнаныя чытачы адразу ж уступіліся за гонар сталіцы і запярэчылі: ёсьць у Менску сэкс-шопы, ёсьць! Называліся замаскаваны пад сэканд-хэнд пакойчык недзе на Экспабеле, ды яшчэ закуточак на Ждановічах, ды яшчэ недалёка ад інстытуту культуры быў сэкс-шоп, але не пасьпеў адкрыцца, як яго зачынілі. І гэта ня
Не пасьпеў адкрыцца
Так гэта ці не, але сапраўднае інтым-крамы, дзе ўсё можна было б памацаць і панюхаць і якая годна прэзэнтавала б сэкс-індустрыю на фоне іншых індустрый: трактарабудаўнічай, віна-гарэлачнай і піянэрагадоўчай, за гады незалежнасьці ў Менску так і не зьявілася. На маёй памяці было некалькі спробаў наблізіць такім чынам Менск да заходніх гарадзкіх стандартаў, але кожны раз мясцоваму сэкс-шопу ўдавалася праіснаваць усяго некалькі месяцаў. Такое адчуваньне, што ўлады (ад якіх, у выніку, залежыць лёс любой прыватнай крамы) вядуць зь менчукамі тонкую сэксуальную гульню, любоўна дражнячы іх, то падпускаючы бліжэй, то аддаляючы ад магчымасьці мець нармалёвую інтым-краму. Любы сэксапатоляг скажа, што такая гульня ў дражнілкі, безумоўна, добрая для прэлюдыі, але павінна некалі скончыцца паўнавартасным сэксам.
Асартымэнт такое (ды і любое крамы) мусіць зацьвердзіць выканкамаўскі чыноўнік, якому почасту здаецца, што, даючы дазвол на продаж нявіннага вібратара, ён санкцыянуе пабудову дзевяціпавярховага бардэля побач зь сярэдняй школай. А сам гэты чыноўнік – не абавязкова такі просты, якім здаецца ў прыёмныя гадзіны: ня выключана, што кожную ноч ён бачыць салодкія сны пра тое, як эякулюе на папярэдне зьвязаную і ўкрыжаваную загадчыцу аддзелу моладзі. Даволі нявінная, калі разабрацца, мара, пры ўмове ўзаемнай згоды, ва ўсялякім выпадку нічога супрацьнатуральнага. Ды толькі немагчымасьць яе спраўдзіць ці хаця б чымсьці кампэнсаваць робіць чыноўніка злоснай, панылай істотай, якая схільная забараніць усё, што
Эякулюе на загадчыцу аддзела моладзі
Недалёка ад нашага чыноўніка адышла і грамадзкасьць. Чамусьці пад ёй маюцца на ўвазе які-небудзь бацюшка Агамэмнан, ці суседка Міліца Ільлінішна, ці загадчыца РАНА, ці вэтэраны, але ніяк не патэнцыяльныя пакупнікі сэкс-тавараў. Дый хіба не магла б знайсьці ў сэкс-шопе нешта на свой густ і гэтая кампанія? Анальныя шарыкі для Агамэмнана, шматфункцыянальны вібратар для Міліцы Ільлінішны, бізун і шыкоўныя лакіраваныя кайданкі для загадчыцы, якаснае нямецкае порна – калі не для вэтэранаў, дык для іх унукаў.
А ці трэба нам яно, запытаецца Міліца Ільлінішна, астыўшы? (сытуацыя амаль нерэальная, людзі яе загартоўкі – неверагодныя hot things і так проста не астываюць).
Адсутнасьць сапраўдных сэкс-шопаў – прыкмета несвабоды. Несвабоды ня толькі сэксуальнай, але і асабістай, палітычнай, эканамічнай, культурнай, якой заўгодна. Чалавек, пазбаўлены права выбару, падобны да зьняволенага – колькі б ён ні крычаў пра тое, што ўсім задаволены. Словы пра ўмацаваньне сям’і і сэксуальнае здароўе былі сказаныя ня проста так. Замест змрочнай, нэўратычнай і банальнай, а часам папросту вымушанай сужэнскай здрады – расквечаныя яркімі эмоцыямі мастурбацыйныя радасьці, гарантаваная гігіена заміж выкарыстаньня ў якасьці сэксуальных цацак непрыдатных для гэтага прадметаў, душэўная раўнавага дзякуючы выкіду энэргіі і задаволеньню самых далікатных жаданьняў, накіроўваньне
Мастурбацыйныя радасьці
Толькі свабодны чалавек наведае сэкс-шоп без пачуцьця віны, старанна прышчаплянага яму чыноўнікамі, Міліцамі і айцамі Агамэмнамі. Напэўна, нездарма першаадкрывальніцай у гэтай галіне была нямецкая лётчыца Бэата Узэ. Яшчэ ў дзяцінстве яна марыла лятаць і нават аднойчы, прачытаўшы гісторыю пра Ікара, змайстравала сабе крылы ды пырхнула з даху бацькоўскага дома – і цудам засталася жывая. Неба вабіла Бэатэ як сымбаль свабоды. У маладосьці яна атрымала лётчыцкую ліцэнзію, ваявала ў складзе Люфтвафэ, а ў 1962 годзе адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп – у Фленсбургу, стаўшы адным з тых першых камянёў, якія вырвала з бруку і шпурнула ў твар замерламу ў місіянэрскай позе грамадзтву вялікая сэксуальная рэвалюцыя. Спачатку яе краму спрабавалі зачыніць, а саму Бэатэ абвінавачвалі ў амаральнасьці, падрыве асноваў грамадзтва і разбэшчваньні моладзі. Але часы даўно зьмяніліся, перад сьмерцю яна атрымала дзяржаўны ордэн, крыж “За заслугі”.
Заслугі Бэатэ былі, па сутнасьці, у тым, што яна пасьпяхова і не здаючыся працягвала сваю “амаральную” дзейнасьць па “падрыве асноваў і разбэшчваньні”. Часы зьмяніліся, грамадзтва здолела прызнаць, што яно мае сэкс і што яно хоча мець добры сэкс – мужны ўчынак. Сэкс-шоп стаў гэткім жа звыклым атрыбутам гораду, як кіёск або сьветлафор – але ня ў Менску.
Вядома ж, тыя прылады, якія прапануе асартымэнт нармальнага сэкс-шопу, ніколі не заменяць жывога чалавека – а такія страхі даволі распаўсюджаныя, чалавецтва ўсё глыбей грузьне ў віртуальным сьвеце, на паверхні толькі і засталіся, што полавыя органы і кончыкі пальцаў. Гадоў дзесяць таму я напісаў для часопісу “Всемирная литература” рэцэнзію на раман
Савецкі робат Аглая