Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ патрабуе закону аб падтрымцы беларускай мовы


Сакратарыят ТБМ запатрабаваў ад улад прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы.

Сакратарыят рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запатрабаваў ад уладаў прыняць закон аб абароне і дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, паведамляе БелаПАН.

Пра гэта гаворыцца ў заяве «Родная мова не павінна стаць для беларусаў замежнай», ухваленай на пасяджэньні сакратарыяту ТБМ.

У заяве адзначаецца, што 1 верасьня ўступае ў сілу закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», адначасова ў школе павялічваецца колькасьць гадзін на навучаньне замежнай мове.

«Здаецца, тое ж трэба зрабіць і зь беларускай мовай, дадаць колькасьць гадзін, вярнуць выкладаньне гісторыі і геаграфіі Беларусі ва ўсіх школах на роднай мове, а таксама экзамэн па беларускай літаратуры. Але Міністэрства адукацыі аб беларускай мове клапаціцца не зьбіраецца, і таму колькасьць вучняў, якія навучаюцца па-беларуску, скарацілася да 18%»,— гаворыцца ў заяве.

Яе аўтары падкрэсьліваюць, што «цяпер у першую клясу ідуць дзеці, якія дома ніколі ня чулі беларускай мовы, таму што іх бацькі і дзяды, якія жывуць у вялікіх і малых гарадах, страцілі сувязь з родным беларускамоўным асяродзьдзем, гаворачы дома ў асноўным на «трасянцы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG