Багдан Арлоў: «Мікола Аўрамчык пачаў пісаць яшчэ ў вясковай школе-сямігодцы, часам яго друкавалі ў школьнай насьценгазэце, часам Мікола дэклямаваў свае ды чужыя творы на калгасных вечарах самадзейнасьці. Аднак даволі хутка сытуацыя зьмянілася: верш Аўрамчыка быў надрукаваны ў "Полымі", а неяк проста пасярод уроку сам дырэктар школы прынёс дзесяціклясьніку Міколу бандэроль ад Кузьмы Чорнага».
Мікола Аўрамчык: «Кабінэт маладога аўтара быў у Саюзе пісьменьнікаў, і ў гэтым кабінэце Кузьма Чорны, аказваецца, быў загадчыкам. І кансультанты былі: па паэзіі — Аркадзь Куляшоў, па прозе — Рыгор Мурашка. Я паслаў нейкае апавяданьне, школьны сшытак на 12 старонак. Кузьма адказаў мне на гэтае апавяданьне, аркушы 3 было ўборыстым почыркам. І вярнуў сшытак з пазнакамі. Што я мог напісаць дзесяціклясьнікам?! А гэты чалавек такі адказ мне напісаў! Калі паэты ўсё жыцьцё казалі, што яны ўдзячныя мне, што я ім вельмі дапамагаў, дык я прызнаваўся ім, што каб са мной ня няньчыліся Куляшоў, Чорны і Мурашка — наўрад ці я б зь імі так няньчыўся. Барадулін неяк сказаў: "Аўрамчык палову не напісаў таго, што мог напісаць, — з-за нас". Вось так».
Арлоў: «Неяк у менскі пэдінстытут прыйшлі на сустрэчу са студэнцтвам Янка Купала ды Якуб Колас. Сярод іншых твораў моладзі ў самвыдатаўскім зборніку Колас з Купалам перад вялізнай аўдыторыяй адзначылі верш "Адлёт жураўлёў" студэнта Аўрамчыка і папрасілі крыху зьляканага Міколу выйсьці ды прачытаць той верш. Назаўтра пра гэта напісалі газэты. Кар'ера Міколы Аўрамчыка пачала імкліва разьвівацца».
Аўрамчык: «Калі Колас з Купалам пахвалілі мой верш, то назаўтра пра гэта ў газэтах надрукавалі. Я працаваў стыль-рэдактарам у "Піянэры Беларусі", а рэдактар мой прачытаў гэта, паклікаў мяне ў кабінэт і сказаў: "З гэтага часу адказвайце на вершы, якія прысылаюць з пэрыфэрыі ды якія прыносяць маладыя паэты". І я пачаў гэтым займацца».
Арлоў: «Пасьля вайны Аўрамчык працягвае кансультаваць маладых паэтаў у розных рэдакцыях і паступова, у многім дзякуючы ўдаве Янкі Купалы Уладзіславе Францаўне, трапляе на самыя высокія арбіты».
Аўрамчык: «Штогод у Купалаўскім тэатры быў вечар, прысьвечаны Янку Купалу. І на гэтым вечары сядзеў увесь урад. Пачынаючы ад першага сакратара камсамола і заканчваючы старшынём Савета міністраў. Хто там выступаў? Колас, Танк…Уладзіслава Францаўна мяне туды ўладкавала. Максім Лужанін, Канстанцыя Буйло, Эдзі Агняцвет часамі».
Арлоў: «Уладзіслава Францаўна запрашае Міколу Аўрамчыка на безьліч выступаў у самых нечаканых месцах. Пасьля вайны людзі згаладаліся ня толькі па хлебе, але і па слове».
Аўрамчык: «Кожны тыдзень 2-3 сустрэчы было абавязкова. Прычым дзе сустрэчы? На такіх прадпрыемствах, дзе цяпер зроду ніхто пісьменьніка не пакліча: Фарфоравы завод, Планава-эканамічны тэхнікум, Тэхнікум лёгкай прамысловасьці… Брыля знайшлі, мяне, Івана Грамовіча, Анатоля Вялюгіна і Рыгора Няхая. Але гэтыя хлопцы трошкі разумнейшыя і хітрэйшыя былі: яны пасьля сталі ўхіляцца. Але я ня мог адмовіць Уладзіславе Францаўне з-за ўдзячнасьці Купалу ды Коласу. Кожны тыдзень амаль што выступаў зь ёй. З Александроўскай выступалі, з Барысам Платонавым, з Паўлам Малчанавым, Заірам Азгурам, Рыгорам Шырмай, зь Цікоцкім».
Арлоў: «Геаграфія выступаў пашыраецца, Мікола Аўрамчык пачынае езьдзіць на выступы па Савецкім саюзе. І тут высьвятляецца, што мясцовыя журналісты ў якім-небудзь Татарстане ці яшчэ дзе ня могуць запісаць Міколу Аўрамчыка для радыё ці тэлебачаньня. Праблема ў мове».
Аўрамчык: «Я кажу:
— Нічога не атрымаецца.
— Ну, как это, как это?
Я сказаў фразу — і яны бачаць, што сапраўды такі сказ запісваць нельга».
Арлоў: «То бок фактычна вы не маглі пісьменна размаўляць па-руску?»
Аўрамчык: «Канечне, я не магу — для запісу. Так то я буду гаварыць, але гэта якая руская? Так і Лукашэнка гаворыць і думае, што ён па-руску размаўляе».
Арлоў: «"Чырвоная зьмена", "ЛіМ", "Полымя". Мікола Аўрамчык працуе разам з Максімам Танкам, якога і цяпер згадвае добрым словам».
Аўрамчык: «Я ў Танка быў, як у Бога за пазухай. Танк на вуліцы сустрэне: "Ты што, хочаш ісьці на працу? Не хадзі туды!" Гэта рэдактар часопіса кажа свайму падначаленаму».
Арлоў: «Натуральна, што ад такога рэдактара, як Танк, Мікола Аўрамчык нікуды не жадае сыходзіць. Але ў часопісе "Маладосьць" хоча бачыць Аўрамчыка Машэраў. Добразычліўцы ня раяць Міколу адмаўляцца ад прапановы мясцовага партыйнага лідэра. Аўрамчык не адважваецца ісьці насуперак жаданьню Машэрава і згаджаецца.
Міколу Аўрамчыку зайздросьцілі многія: ён меў кантакты адначасова з літаратурнай ды іншай элітай, а таксама з маладымі аўтарамі, якія кансультаваліся зь ім наконт сваіх твораў. Свае вершы, да прыкладу, прыносілі Міколу маладыя Караткевіч ды Барадулін».
Аўрамчык: «Моладзь прыходзіць да мяне ў "Полымя", а пасьля ў "Маладосьць". 27 гадоў у "Маладосьці". Валодзя Караткевіч — ды каго ні возьмеш! Грыша Барадулін не вылазіў ад мяне, штодзённа па 3-4 разы прыходзіў».
Арлоў: «Канечне, апрача паэтычных кансультацый Мікола Аўрамчык пісаў сам. Рабіць ён гэта любіў на лецішчы ля Менску, дзе знаходзіў натхненьне і спакой на Лысай гары. Браў з сабою посьцілачку і хаваўся ад людзей на вяршыні. У свае 90 зь нечым гадоў Мікола Аўрамчык яшчэ здольны ўзьняцца на дашчэнту зарослую гару і прачытаць адзін са сваіх вершаў».
Мікола Аўрамчык. Беларуская сасна
З кожнай штольні пахне беларускай
Баравой смалістаю сасной
Пад зямлёй праход нязручны вузкі
Выглядае просекай лясной
Столь над вузкім вугальным забоем
Падпірае стойка не адна
Некаторая зь іх над табою
Зарыпіць, як гольлямі сасна
Цісьне яе зьверху цяжкі камень
Грунт падрэзаны асеў на ёй
Тысячагадовымі пластамі
На паўкілямэтра таўшчынёй
Не такі цяжар яна ўтрымае,
Выступіць, як пот, зь яе смала
А сасна ўпартая, прамая
Хоча зноў прабіцца да сьвятла
Ты з настойлівасьцю вугаль колеш
Іскры пырскаюць з-пад малатка
Родная сасна пад цяжкай стольлю
Не аддасьць у крыўду земляка.
Арлоў: «Натуральна, што на Лысай гары нашая зь Міколам Аўрамчыкам гаворка пераходзіць на знакамітую паэму "Сказ пра Лысую гару". Як Аўрамчык ды Гілевіч прыдумалі напісаць гэты бліскучы сатырычны твор? Справа была ў доме творчасьці ў Каралішчавічах недалёка ад Менску. Аўрамчык з Гілевічам ішлі па лесе».
Аўрамчык: «Там валялася шмат скруткаў алюмініевага дроту. Я кажу:
— Які дрот! Трэба будзе набраць.
— Для чаго?
— Зямлю ж даюць! Саджанцы можна падвязваць.
Сталі рагатаць. Ён кажа:
— Слухай, можна напісаць пра гэта!
Пасьля некалькі разоў бачыліся, і я ня ведаю, чаму, але нешта мне не карцела вельмі зьвязвацца. Але неяк гады 3 прайшло, тады ён пазваніў:
— Слухай, дык хопіць ужо адкладваць. Я вось пачаў ужо. Зараз прыйду да цябе.
І прынёс 20 радкоў. Карацей кажучы, мы яе пісалі ў 8-9 прысестаў, але напрацягу 5 гадоў. На кватэры ў мяне разы 2 ці 3, у яго на кватэры, здаецца, 2 разы, раз на філфаку, раз ці два на фізмаце. А я ўжо гэта перадрукоўваў напісанае кожны дзень на машынцы».
Арлоў: «У кватэры Міколы Аўрамчыка захавалася друкарская машынка, на якой ён перадрукоўваў рукапісы "Сказу пра Лысую гару". Машынка апынулася спраўная, і Мікалай Якаўлевіч даволі лёгка згадаў ранейшыя часы і надрукаваў два аўтабіяграфічныя слупкі з паэмы».
Мікола Аўрамчык. Урывак са "Сказу пра Лысую гару"
Сьвятоша-праведнік Аўрамчык
Шмат нейкіх хлопцаў навалок
Яны яму ня дом, а храмчык
За тыдзень склалі да аблок
І гэтых хлопцаў невядомых
Ужо ўзаемна, без турбот
Пасьля ён адкрываў імёны
У "Маладосьці" цэлы год.
Арлоў: «Аўрамчык з Гілевічам надрывалі жываты, калі пісалі "Сказ пра Лысую гару", але да распаўсюду ананімнай сатыры паставіліся сур'ёзна. Скінуліся па 60 рублёў ды набылі ў камісійнай краме друкарскую машынку, каб скарыстоўваць яе толькі для стварэньня тых копій паэмы, якія падкідваліся ў рэдакцыі».
Аўрамчык: «Я перадрукаваў гэта ўсё, канвэрты купіў. Першую рату я занёс на Галоўпаштамт. А пасьля апёкся: укінуў на сваім паштовым аддзяленьні. Не падумаў, што рэдакцыя газэты "ЛіМ" у тым самым аддзяленьні. І хлопцы зь "ЛіМа" ўсеклі, хто гэта».
Арлоў: «Але ў Міколы Аўрамчыка атрымалася пераканаць калегаў у сваёй невінаватасьці. Пасьля ў яго праявіліся сухоты, і ён паехаў з жонкай у Ялту, дзе затрымаўся на 13 гадоў. Аднак і адтуль працягваў распаўсюджваць "Сказ пра Лысую гару", не забываючыся на кансьпірацыю».
Аўрамчык: «Я друкаваў у Ялце на машынцы Дома творчасьці. І прысылаў дачцэ сваёй старэйшай бандэролі. Яна распакоўвала і ўкладала ў канвэрты, я пісаў ёй, дзе ўкінуць, у якім паштовым аддзяленьні».
Арлоў: «Бальшыня зь пісьменьнікаў ды паэтаў, зь якіх павесяліліся Аўрамчык ды Гілевіч, была страшэнна абураная. Зьбянтэжаны Мікола Аўрамчык, баючыся, што ягонае суаўтарства адкрыецца, нават баяўся выходзіць на двор. Паводле словаў спадара Міколы, разьюшаны Караткевіч лаяў стваральнікаў паэмы матам, а вось Машэраў прылюдна ўхваліў "Сказ пра Лысую гару". Працяг успамінаў Міколы Аўрамчыка — у наступнай перадачы».

Танк на вуліцы сустрэне: "Ты што, хочаш ісьці на працу? Не хадзі туды!" ...

Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык — беларускі паэт, пісьменьнік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1920 (паводле іншых зьвестак — 1919) годзе ў вёсцы Плёсы на Бабруйшчыне. Аўтар шматлікіх кнігаў паэзіі і некалькіх раманаў. Разам зь Нілам Гілевічам стварыў знакамітую паэму «Сказ пра Лысую гару».