Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэпартэры бязь межаў”: ціск на СМІ ўзмацняецца



Ціск на беларускія СМІ ўзмацняецца з набліжэньнем прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве “Рэпартэраў бязь межаў”, якую арганізацыя распаўсюдзіла 17 жніўня.

Гаворка ідзе найперш пра папярэджаньні, падатковыя праверкі і міліцэйскія рэйды, якія, на думку “Рэпартэраў бязь межаў”, сьведчаць пра тое, што свабода слова ў Беларусі апынулася ў небясьпецы.

“Пасьля атрыманьня шэрагу папярэджаньняў ад Міністэрства інфармацыі дзьве вядучыя апазыцыйныя газэты — “Народная воля“ і “Наша Ніва“ — могуць быць закрытыя паводле артыкулу 51 закона „Аб СМІ“, які дазваляе ўладам ініцыяваць закрыцьцё нават пасьля двух папярэджаньняў”, — адзначаюць “Рэпартэры” і нагадваюць, што на рахунку абедзьвюх газэтаў ужо налічваецца па тры такіх санкцыі.

Арганізацыя цытуе галоўнага рэдактара «НН» Андрэя Скурко, які расцэньвае гэтыя папярэджаньні, як і пазаплянавую падатковую праверку рэдакцыі, як спробу запалохаць журналістаў.

“Рэпартэры бязь межаў“ перасьцерагаюць, што ўсе тыя трывожныя сыгналы, што зараз паступаюць на адрас выданьняў, пракладаюць шлях для новых урадавых забаронаў напярэдадні кампаніі па выбарах прэзыдэнта".
“Рэпартэры” прыгадваюць таксама міліцэйскія “візыты” ў рэдакцыю “Народнай волі” зімой і вясной г.г., калі ў журналістаў выданьня забралі кампутары, а пасьля шмат разоў дапытвалі ў межах дасьледаваньня справы аб паклёпе на супрацоўніка спэцслужбаў.

“Пасьля трохгадовага выключэньня з дзяржаўнай сыстэмы распаўсюду, якая цалкам кантралююцца ўладамі, “Народная воля” і “Наша Ніва” зноў пачалі распаўсюджвацца празь яе з 2008 года ў выніку дамоўленасьцяў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. “Рэпартэры бязь межаў“ перасьцерагаюць, што ўсе тыя трывожныя сыгналы, што зараз паступаюць на адрас выданьняў, пракладаюць шлях для новых урадавых забаронаў напярэдадні кампаніі па выбарах прэзыдэнта", — гаворыцца ў заяве.

Арганізацыя занепакоеная і іншымі праблемамі, зь якімі даводзіцца сутыкацца беларускім журналістам — гэта і забарона на супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, і фактычнае прызнаньне незаконнай дзейнасьці фрылансераў. («Рэпартэры» прыгадваюць тут нядаўняе папярэджаньне гомельскай журналістцы Тацьцяне Бублікавай).

Трывогу «Рэпартэраў бязь межаў» выклікае і ціск на журналістаў з боку міліцыі — напрыклад, стварэньне перашкодаў у працы карэспандэнтаў “Эўрарадыё”, “Нашай Нівы”, Радыё Свабода, якія асьвятлялі вулічную акцыю актывістаў кампаніі «Гавары праўду!» 12 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG