Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беларусь насоўваецца новая хваля сьпёкі з Расеі


Сыноптыкі Беларускага гідрамэтэацэнтру паведамляюць, што заўтра ў Беларусь ізноў вяртаецца сьпякотнае надвор'е.

Гарачае паветра пачне паступаць з тэрыторыі Расеі. Заўтра яго тэмпэратура складзе 27—30 градусаў цяпла. У наступныя дні тэмпэратура будзе дасягаць 29—37 градусаў. Найвышэйшыя паказчыкі будуць адзначаныя ў выходныя дні, калі днём слупок тэрмомэтра падымецца да 39 градусаў цяпла. Такое ж надвор'е захаваецца і на пачатку наступнага тыдня.

У Менску заўтра чакаецца 28—30 градусаў цяпла, у выходныя дні — 32—34 градусы. Сьпёка будзе суправаджацца навальнічнымі дажджамі і шквалістым узмацненьнем ветру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG