7 жніўня
У Лельчыцах зафіксаваны новы максымум дня для ўсёй краіны — 38,2°. Ранейшы рэкорд — 34,7°, зафіксаваны ў Берасьці, пратрымаўся 58 гадоў.
Чарговы тэмпэратурны рэкорд дня Менску — 33,6°. Ранейшы рэкорд — 32°, трымаўся з 1994 году.
6 жніўня
Абноўлены абсалютны максымум тэмпературы за ўвесь пэрыяд метэаназіраньняў у Беларусі — 38,7°. Найгарачэйшае места краіны цяпер Горкі. Ранейшы рэкорд, халадзейшы на 0,7°, быў пастаўлены ў Васілевічах на Гомельшчыне 64 гады таму, перадае БелаПАН.