Хто вінаваты, што так горача? На пытаньне адказвалі гарадзенскія мінакі.
Сталая спадарыня: "Бог, дакладна, угневаўся на нас".
Сталы спадар: "Было б пацяпленьне палітычнае — гэта было б добра. А гарачыню гэтую мы як-небудзь перажывем".
Сталы спадар: "Гарачае надвор’е — гэта зьмяненьне клімату. Яшчэ Настрадамус, па-мойму, 450 гадоў таму прадказаў, што будзе рэзкае пацяпленьне. І тое, што ён прадказваў, прынамсі на сёньняшні дзень усё збываецца. Ён прадказаў, што ў Расеі будуць беспарадкі, што царызму ў Расеі ня будзе, да ўлады прыйдзе жыхар Каўказу. Гэта ён 450 гадоў таму сказаў".
Спадарыня: "Мы ж чакалі гэтага цяпла, мы ж гэтак хацелі, каб нарэшце наступіла лета, сьпёка — яна й наступіла. Я думаю, што гэта ўсеагульнае жаданьне было. Адно трэба прымаць меры, таму што сапраўды і ўраджай гіне, высыхае, зашмат гарачыні. А Лукашэнка, урад... урад тут ні пры чым, ён жа ня можа нашае надвор’е ўсталёўваць. Надвор’е ў нашай дзяржаве — можа, але не прыродныя ўмовы".
Малады спадар: "Хто вінаваты, што горача? Ня ведаю — хто. Тут прырода. Надымілі дафіга газаў, і ўсе дзялы".
Маладая спадарыня: "Зіма была халодная, а лета — гарачае, клімат, экалёгія. Хутчэй за ўсё, гэта зьвязана. А ўлады? Забараніць выкіды ў атмасфэру шкодныя, мне здаецца, нерэальна. Ачышчальныя збудаваньні вельмі дорага каштуюць. Гэта праца не аднаго году, дзесяцігодзьдзі займае. Гэта людзі павінны памяняцца, па-іншаму ставіцца да гэтага".
Сталая спадарыня: "А хто вінаваты? Прырода, прырода так стварыла і ня толькі ў Беларусі, а паўсюль, дзе ні паглядзіш — паўсюль такая гарачыня. Нічога, вытрываем".
Спадар: "Гэта ня Бог угневаўся, гэта дзірак занадта многа ў небе —запускаюць спадарожнікі туды, ракеты".
Карэспандэнт: "Лукашэнка таксама хоча запусьціць беларускі спадарожнік".
Спадар: "Запусьціць, грошай хапае, вунь пэнсію зьбіраецца падняць зь першага жніўня і заробак".
Спадар: "Ды я ў прынцыпе нармальна гарачыню трываю, мне падабаецца. Я сам з Расеі, з Волгі, для мяне цалкам прывычна гэта. А прычына? Даўно не было гарачага надвор’я, павінна ж было настаць. Мне падабаецца".