Кніга выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Першымі слухачамі дыску сталі жыхары Горадні, дзе ягоная прэзэнтацыя адбылася ў мінулую суботу. А 17 чэрвеня дыск будзе прадстаўлены бабруйчанам.
"Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя ж лічбы пазначаюць дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. А тры прэзэнтацыі — тры дні паміж датамі прыходу пісьменьніка ў зямное жыцьцё і адыходу ў вечнасьць.
Прадстаўляць дыск у Менску, як і на папярэдніх сустрэчах, будзе дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, які дзеля гэтага адмыслова прыехаў з Прагі. Сёньня мы прапануем ягоную прадмову да "Доўгай дарогі дадому" і пасьляслоўе складальніка дыску Сяргея Навумчыка.
"Доўгая дарога дадому" стала апошняй кнігай Быкава — бліскучае стратэгічнае плянаваньне творчага шляху і яго клясычнае завяршэньне. З той розьніцай, што аўтар нічога не плянаваў, доўга адкладаў аўтабіяграфію, якую скончыў за год да сьмерці, і толькі пасьля нашых настойлівых угавораў у чэрвені 2002 году пагадзіўся прыехаць у Прагу, каб зрабіць запіс.
Штодня ён прыходзіў у студыю, сядаў перад мікрафонам, і пачыналася магія чытаньня, паўзаў і акцэнтаў, крыху напружанага дыханьня, шоргату перагорнутага аркуша, глытка вады...
І, канечне, непаўторнага і незабыўнага, стрыманага, як боль па незваротнай страце, і адзінага, як стрэл у сэрца, быкаўскага голасу, які цяпер заўсёды будзе вяртаць нас у час, дзе ён жыве.
Сяргей Навумчык, Радыё Свабода
У чэрвені 2002 году Васіль Уладзімеравіч Быкаў начытаў у студыі Радыё Свабода ў Празе фрагмэнты кнігі ўспамінаў — "Доўгай дарогі дадому". Кнігі, якая стала апошняй у жыцьці пісьменьніка.
Голас Быкава пачаў гучаць на хвалях "Свабоды" яшчэ з 80-х гадоў — у сваіх інтэрвію Васіль Уладзімеравіч камэнтаваў падзеі палітычнага і грамадзкага жыцьця (ён быў адным з заснавальнікаў БНФ, яго ўспрымалі як духоўнага лідэра Адраджэньня). З 1997 году, калі дзяржаўнае выдавецтва адмовілася друкаваць зборнік ягонай прозы "Сьцяна", на радыё пачалі гучаць і мастацкія творы пісьменьніка. На "Свабодзе" зьявілася рубрыка "Сучасныя мэмуары" — і слухачы, вядома, чакалі ўспамінаў Быкава.
І Аляксандар Лукашук, і аўтар гэтых радкоў у размовах з Васілём Уладзімеравічам настойліва цікавіліся, калі ж ён напіша свае мэмуары. Быкаў ня надта любіў гаварыць пра свае пляны, таму пэўнага адказу мы не атрымалі.
Пэўнасьць зьявілася ў навагоднія дні, на пачатку 2002 году, калі Аляксандар Лукашук зрабіў з Быкавым інтэрвію пра мэмуарную літаратуру. Фінал гутаркі гучаў так:
" — Ці працуеце вы над аўтарскімі мэмуарамі, над сваім цэласным поглядам на 20 стагодзьдзе?
— Калі ўжо зачапілася гэтае, я мушу прадоўжыць, наколькі мне гэта будзе дадзена. І хачу напісаць, можа быць, не пра ўсё стагодзьдзе, не пра ўсё жыцьцё, а хоць бы пра ўласны вопыт пры канцы 20 стагодзьдзя".
19 сакавіка 2002 году з Франкфурту ў Прагу Быкаў даслаў дыскету з тэкстам. На жаль, пустую. (Васілю Ўладзімеравічу нялёгка давалася кампутарная навука, хаця ён пасьпеў пакарыстацца і інтэрнэтам). Тады Быкаў аддрукаваў тэкст на паперы і даслаў на радыё яшчэ раз.
"Я быў першым чытачом (пасьля Ірыны Міхайлаўны, зразумела), — прыгадвае А. Лукашук, — і адразу стала ясна, што трэба пераконваць аўтара начытаць успаміны самому. Усе мастацкія творы Быкава ў эфіры гучалі ў выкананьні журналістаў "Свабоды", сам ён быў неахвочы да дыктарскай працы. Дый па тэлефоне такія запісы ня робяцца, патрабуецца студыйная якасьць гуку. Толькі аднойчы, здаецца, у перадачы паводле інтэрвію Алеся Адамовіча з Васілём Уладзімеравічам, ён пагадзіўся начытаць кароткія фрагмэнты свайго тэксту, якія былі ўмантаваныя ў запіс. Сьпярша Васіль Уладзімеравіч спрабаваў прапанаваць, каб і ўспаміны начытаў хто-небудзь, але пазьней пагадзіўся з нашай просьбай".
У сярэдзіне чэрвеня 2002 году Васіль Уладзімеравіч з Ірынай Міхайлаўнай на запрашэньне Радыё Свабода прыехалі на некалькі дзён у Прагу. Яны пасяліліся ў гатэлі непадалёк ад Вацлаўскай плошчы. Да будынка радыё, якое тады месьцілася ў самым цэнтры Прагі, было пяць хвілінаў пехатою.
Алена Ціхановіч, якая дапамагала рабіць запіс, прыгадвае, што Васіль Уладзімеравіч прыходзіў на радыё раніцай, калі людзей было мала. "Мы запісвалі некалькі перадачаў штодня, і гэта была нялёгкая праца нават для дасьведчанага дыктара".
Для радыёэфіру былі выбраныя сорак фрагмэнтаў кнігі, паводле храналёгіі — ад сярэдзіны 50-х, калі Быкаў усур’ёз заняўся літаратурнай творчасьцю.
Дарэчы, Алене Ціхановіч кніга, у пэўным сэнсе, абавязаная сваёй назвай. "Калі мы атрымалі тэкст, ён называўся вельмі проста — "Мае ўспаміны". Тэлефаную яму: "Васіль Уладзімеравіч, гэта першыя ў вашым жыцьці мэмуары, прыдумайце нейкую больш выразную назву, хаця б дзеля перадачы на радыё". Ён папрасіў часу. Пазьней, у наступнай размове па тэлефоне, сказаў: "Так, пішыце. Назва будзе такая — "Доўгая Дарога Дадому", — ён прачытаў менавіта так, апіраючыся на кожнае "д", даючы асобны сэнс кожнаму з гэтых словаў. Тады ён яшчэ ня ведаў (а можа, і ведаў?), што падсумуе свой жыцьцёвы шлях у гэтым прарочым загалоўку".
Начытаўшы тэкст, Васіль Уладзімеравіч разам з Ірынай Міхайлаўнай вярнуўся ў Франкфурт (дарэчы, перад адыходам з гатэлю на вакзал Васіль Уладзімеравіч даў мне заяву на імя міністра ўнутраных спраў з просьбай надаць яму права пражываньня ў Чэскай Рэспубліцы). Больш падрабязна пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе "Быкаў на Свабодзе".
Увосень 2002 году, цягам трох месяцаў, "Доўгая дарога дадому" гучала на хвалях "Свабоды". Музычнай тэмай была абраная песьня Рыгора Пукста "Шумныя бярозы" на словы Янкі Купалы (гэтая мэлёдыя выкарыстоўваецца і на дыску, на ёй Алена Ціхановіч пазначае нумарацыю перад кожнай часткай). Песьня падабалася Быкаву — і мэлёдыя, і словы, дзе прыгадваецца дзяцінства...
Менавіта зь дзяцінства, з самага першага ўражаньня маленства, Быкаў пачаў у лістападзе-сьнежні 1993 году "Пункціры жыцьця", давёўшы храналёгію да пасьляваенных гадоў — гэты пэрыяд потым біёграфы і дасьледчыкі творчасьці Быкава назавуць "далітаратурным". Фрагмэнты ўспамінаў пазьнейшага часу занатаваныя ў "Парадоксах жыцьця" (абодва тэксты былі ўпершыню надрукаваныя ў часопісе "Дзеяслоў"). Выглядае, што задума напісаць кнігу ўспамінаў у Васіля Ўладзімеравіча была даўно, але цалкам ажыцьцявіць яе ўдалося толькі ў замежжы.
Пасьля запісу на радыё, па вяртаньні ў Франкфурт, праца над успамінамі працягвалася — нягледзячы на тое, што тэкст кнігі ўжо быў адасланы ў менскае выдавецтва. Ужо пасьля сьмерці Васіля Ўладзімеравіча Ірына Міхайлаўна папрасіла Аляксандра Лукашука дапамагчы скапіяваць хард-дыск быкаўскага ноўтбука. Гэта было зроблена, і мы маем магчымасьць убачыць працэс працы над тэкстам (Васіль Уладзімеравіч пісаў ад рукі, потым заносіў тэкст у кампутар). Быкаў у той час практычна не пісаў мастацкіх тэкстаў, затое амаль штотыдзень дадаваў новыя мэмуарныя фрагмэнты, і ўвосень 2002 году даслаў дадаткі да тэксту Ўладзімеру Лапцёнку, які рыхтаваў успаміны да выхаду асобным выданьнем у Менску.
У сьнежні 2002 году Васіль Уладзімеравіч і Ірына Міхайлаўна пераехалі ў Прагу. Празь некалькі тыдняў Васіль Уладзімеравіч адчуў сябе кепска, у апошнія дні лютага 2003 году прайшоў абсьледаваньне, а 27 сакавіка ў праскім шпіталі "Мотал" яму зрабілі апэрацыю.
Ужо было вядома, што "Доўгая дарога дадому" надрукаваная, і Ірына Міхайлаўна папрасіла мяне, як прывязуць кнігу, адразу ёй паведаміць — "гэта падыме настрой Васілю". 31-га сакавіка кнігу прывезьлі. Ірына Міхайлаўна, калі я ёй патэлефанаваў, адразу прызначыла сустрэчу і праз гадзіну павезла да Васіля Ўладзімеравіча дзьве кнігі — "Доўгую дарогу дадому" і выдадзены ў Кіеве ў перакладзе на ўкраінскую зборнік быкаўскай публіцыстыкі "Хресна дорога". Увечары мы зь Сяргеем і Вольгай Абламейкамі наведалі Быкава ў шпіталі. "Ён так чакаў выданьня сваіх успамінаў і быў так рады кнізе, што пакуль мы сядзелі ў яго на працягу гадзіны і гаварылі, некалькі разоў пачынаў гартаць кнігу і траціў нітку размовы", — прыгадвае Сяргей Абламейка. — "Мы абмяркоўвалі дызайн абедзьвюх кніжак... але было відаць, што яго цікавіць толькі "Доўгая дарога дадому". ("Быкаў на Свабодзе", с. 580.)
Пасьля выпіскі са шпіталя Васіль Уладзімеравіч, трымаючы ў руках выданьне, рабіў дадаткі і ўдакладненьні да тэксту.
Ужо ў Менску, 26 траўня 2003 году, за два тыдні да Бараўлянаў, адкуль ён ужо ня выйшаў, Быкаў перадаў Валянціну Тарасу сшытак з больш як трыццацьцю дапаўненьнямі да "Доўгай дарогі дадому". Васіль Уладзімеравіч папрасіў Тараса перакласьці ўспаміны на расейскую мову і пазначыў, у якія месцы тэксту трэба ўставіць дадаткі.
Пераклад выйшаў праз два гады пасьля сьмерці Быкава — у 2005 годзе ў Маскве ў выдавецтве "Харвест". Такім чынам, гэта было другое выданьне кнігі — дапоўненае, але на расейскай мове.
Трэцяе выданьне "Доўгай дарогі дадому" ўбачыла сьвет у Поўным зборы твораў Васіля Быкава.
У гэтым выданьні ўлічаныя ўсе аўтарскія дадаткі, адноўленыя фрагмэнты, якія, як пазначаюць публікатары, аўтар не пажадаў друкаваць пры жыцьці альбо якія былі скарочаныя ў папярэдніх выданьнях. З улікам таго, што ўкладальнік тома Алесь Пашкевіч рыхтаваў тэкст да выданьня ў Поўным зборы твораў у супрацы з удавой пісьменьніка Ірынай Міхайлаўнай Быкавай, якая ведала нюансы працэсу стварэньня мэмуараў, — гэтае выданьне варта лічыць ня толькі найбольш поўным, але, з тэксталягічнага пункту гледжаньня, і кананічным. Менавіта гэтае выданьне (том 8, Поўны збор твораў, Менск, Саюз беларускіх пісьменьнікаў — Масква, ТАА "Выдавецтва "Время", 2009) і зьмешчана на дыску.
...У чэрвені 2002-га, падчас запісу фрагмэнтаў кнігі ў радыйнай студыі, Васіль Уладзімеравіч сказаў Алене Ціхановіч, што пісаў "толькі з памяці. Гэта, канечне, дрэнна, бо там нейкі архіў, нейкія матэрыялы — у мяне ж з сабой іх не было, яны засталіся ў Менску. Таму, калі я ўзяўся пісаць, у мяне нічога не было, апрача маёй галавы. І таму я пісаў толькі тое, што я памятаў. Тое, што я забыўся або памятаў няцьвёрда, гэта ў асноўным адносіцца да лічбаў, да храналёгіі. Тут, вядома, мае ўспаміны вельмі безабаронныя".
І пры гэтым, чытаючы, напрыклад, старонкі, прысьвечаныя дзяцінству, зьдзіўляесься памяці Быкава, ягонай здольнасьці аднаўляць дэталі, якія павінны былі сьцерціся за дзесяцігодзьдзі, поўныя падзеяў, здавалася б, нашмат значнейшых для Быкава, хоць бы тых жа ваенных.
Чытаючы быкаўскія мэмуары, мы даведваемся, як успрымаў свой час і сваіх сучасьнікаў духоўны лідэр апошняга нацыянальнага Адраджэньня, як бачыў жыцьцё пісьменьнік, які ў сваіх творах паказаў моц чалавечага духу. А слухаючы запісы — чуем, як ён пра гэта казаў.
"Доўгая дарога дадому" гучыць у аўтарскім выкананьні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе ў студыі Радыё Свабода. Працягласьць гучаньня — 6 гадзін і 22 хвіліны, тыя ж лічбы пазначаюць дату сьмерці Васіля Быкава — 22 чэрвеня. А тры прэзэнтацыі — тры дні паміж датамі прыходу пісьменьніка ў зямное жыцьцё і адыходу ў вечнасьць.
Прадстаўляць дыск у Менску, як і на папярэдніх сустрэчах, будзе дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, які дзеля гэтага адмыслова прыехаў з Прагі. Сёньня мы прапануем ягоную прадмову да "Доўгай дарогі дадому" і пасьляслоўе складальніка дыску Сяргея Навумчыка.
Як стрэл у сэрца, адзіны
Аляксандар Лукашук, Радыё Свабода"Доўгая дарога дадому" стала апошняй кнігай Быкава — бліскучае стратэгічнае плянаваньне творчага шляху і яго клясычнае завяршэньне. З той розьніцай, што аўтар нічога не плянаваў, доўга адкладаў аўтабіяграфію, якую скончыў за год да сьмерці, і толькі пасьля нашых настойлівых угавораў у чэрвені 2002 году пагадзіўся прыехаць у Прагу, каб зрабіць запіс.