Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голас Быкава загучыць у Бабруйску


Васіль Быкаў
Васіль Быкаў

У чацьвер у Бабруйску адбудзецца прэзэнтацыя новага выданьня Радыё Свабода — мультымэдыйнага дыска "Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому". На кружэлцы — больш за шэсьць гадзінаў запісу голасу клясыка літаратуры.

У чэрвені 2002 году Васіль Быкаў пагадзіўся прыехаць у Прагу, каб зрабіць запіс.

"Штодня ён прыходзіў у студыю, сядаў перад мікрафонам, і пачыналася магія чытаньня, паўзаў і акцэнтаў, крыху напружанага дыханьня, шоргату перагорнутага аркуша, глытка вады", – піша ў прадмове дырэктар беларускай службы Радыё Cвабода Аляксандар Лукашук.

Бабруйская прэзэнтацыя аўдыёдыска адбудзецца напярэдадні 86-га дня народзінаў пісьменьніка. Прадстаўляць новы дыск з Прагі прыедзе Аляксандар Лукашук.

Прэзэнтацыя адбудзецца па адрасе: Бабруйск, вул. Кастрычніцкая, 33. Уваход вольны. Пачатак а 18-й гадзіне. Удзельнікам сустрэчы дастанецца ў падарунак сам дыск з голасам Быкава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG