“З дапамогай АМОНу ліквідаваная ня толькі парлямэнцкая апазыцыя, але і сам недалужны парлямэнт, замест якога ў краіне дзейнічае нечуваны дагэтуль новатвор - "прэзыдэнцкая вэртыкаль". Эканоміка паралізаваная. Курс на "доўгачаканую інтэграцыю з Расеяй" завісае ў паветры. Яно і вядома - каму патрэбная сястра-жабрачка, нават калі яна гатовая да паслуг і просіць на пастой і пракорм чужое войска. Але дзе гарантыя таго, што тое войска сапраўды будзе накормлена?”
Калі вы хочаце атрымаць дыск – пішыце на адрас Свабоды: Менск, 220005, паштовая скрынка 111.
Адрас электроннай пошты: svaboda@rferl.org.
Увесь чэрвень – месяц нараджэньня і сьмерці пісьменьніка – штодня на хвалях Свабоды будзе гучаць цытата Васіля Быкава.
***
Гл. таксама:
Быкаў на Свабодзе. — 2005. — 662 с.: іл. — 2-е выд. (PDF)
Чытаем Быкава
Наш Васіль Быкаў. На пытаньні пра жыцьцё і творчасьць пісьменьніка адказваюць Ірына Міхайлаўна Быкава, ягоныя сябры, блізкія яму асобы.